Skip to main content
Фестываль «Самаход-2013»: Akute і Clover Club у RE:PUBLIC
чэрв 14

Фестываль «Самаход-2013»: Akute і Clover Club у RE:PUBLIC

21 чэрвеня ў межах фестывалю мабільнасці «Самаход-2013» у мінскім клубе RE:PUBLIC адбудзецца БЯСПЛАТНЫ выступ беларускіх гуртоў Akute і Clover Club.

Трапіць на канцэрт зможа кожны, але для гэтага трэба выканаць чатыры крокі.

Чатыры крокі да наведвання канцэрту Akute і Clover Club

Каб наведаць БЯСПЛАТНЫ канцэрт гуртоў Akute і Clover Club трэба:

  1. Даслаць ліст з вашымі імем і прозвішчам на novisa.event @ gmail.com
  2. Атрымаць у адказ запрашальнік з персанальным кодам.
  3. Раздрукаваць запрашальнік і захапіць яго з сабой на мерапрыемства.
  4. Прыйсці на канцэрт 21 чэрвеня ў 19:00 ў клуб RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына).

Увага!

  • Запрашальнікі будуць толькі двух тыпаў: на аднаго або двух чалавек.
  • Кожны запрашальнік мае персанальны код, выдадзены на адно імя. На ўваходзе ў клуб пры прад’яўленні квітка ён будзе правярацца.
  • Парадак рэгістрацыі на канцэрт можа змяніцца, таму спяшайцеся зарэгістравацца да 18 чэрвеня.

Іншыя падзеі фестывалю мабільнасці «Самаход-2013»

22 чэрвеня, крэатыўны кластар МЕ100 (пр-т Незалежнасці 58, корп. 6, пам. 11):

12:00 — 14:00 Воркшоп LOESJE, які прыцягне ў першую чаргу тых, хто цікавіцца калектыўным стварэннем краэтыўных тэкстаў;
14:00 — 15:00 Адкрыццё другога дню: троху пра візы і пра тое, што рабіць, каб іх не было;
15:00 — 16:00 Ток-шоў «Візы: за і супраць» — дыскусія аб праблемах віз;
16:30 — 18:30 MOBILITY CAFE: сустрэча з замежнікамі, што жывуць у Беларусі, актывістамі і экспертамі культуры;
19:00 — 21:00 Закрыццё фестывалю — выступ Dima Deech.

Усе падзеі другога дню «Самаходу» пройдуць у фармаце адкрытай і інтэрактыўнай камунікацыі.

«Самаход» у сацыяльных сетках

Даведка +375 44 572 98 42.