У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

Валанцёрскі рух

564907_332919893446578_558099080_n

У 2011 годзе кампанія «У Беларусь і Еўропу без візы» распачала першы набор валанцёраў. Сярод 300 анкет было вылучана 60. Пасля дзвюх трэнінгаў, якія адбыліся ў Мінску і Гродна, да дзейнасці кампаніі далучылася актыўныя, крэатыўныя маладзёны з усёй краіны.

Намаганнямі валантораў было праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў, дзякуючы якім пра кампанію змагла даведацца большая колькасць людзей: акцыі, фестывалі, канцэрты, дыскусіі і кіна-прагляды. Мапа бязвізавых мерапрыемстваў ахапіла Мінск, Брэст, Гродна, Магілёў, Маладзечна, Полацк і Наваполацк.

Зараз у адной вялікай камандзе працуе 50 валанцёраў, аб’яднаных адной вялікай марай — пазбавіцца ад віз для беларусаў.

Воля

Воля

Для мяне быць валанцёрам — добрая мажлівасць для самарэалізацыі праз дапамогу кампаніі, мэты і ідэі якой я цалкам падзяляю. Прыемна асэнсоўваць, што я раблю невялічкі ўнёсак у дзейнасць кампаніі, такім чынам набліжаючы нас да яе асноўнай мэты: адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Я займаюся арганізацыяй мерапрыемстваў — розных акцый, канцэртаў і кватэрнікаў, каб прыцягнуць увагу грамадзянскай супольнасці Беларусі да праблемы віз, распавесці болей пра саму кампанію і зацікавіць людзей. Самае галоўнае — верыць у тое, што робіш, тады ўсё атрымаецца!

Жэня

Женя

Мне цікава валанцёрства як з’ява. Да таго ж мэты кампаніі мне блізкія, і хацелася б зрабіць свой ўнёсак у працэс адмены віз.

Я прыйшла ў кампанію валанцёрам у мінулым годзе, а ў гэтым — каардыную набору новых валанцёраў. Да гэтага ўдзельнічала ў арганізацыі фестывалю мабільнасці «Самаход», які ладзіла наша кампанія, таксама перакладала тэксты, прадстаўляла кампанію на канферэнцыі Еўрапейскай кааліцыі Visa Free у Варшаве.

 

 

Паша

Паша

Акрамя таго, што мне цікава візавая праблематыка, я знайшоў сярод валанцёраў мноства цікавых людзей, з якімі мне падабаецца не толькі працаваць, але і бавіць час.

У кампаніі я ўдзельнічаў у зборы подпісаў маніфесту і паштовак з пажаданнямі для консульстваў розных краін.

 

 

Алена

Лена

Калі я ўпершыню даведалася пра кампанію, то падумала: крута, у свеце і так хапае розных бар’ераў і складанасцяў. А тут яшчэ і візы! Не гуманна гэта зусім.

Мэты кампаніі адпавядалі ўяўленням і інтарэсам, і я вырашыла падаць заяўку. На першым трэнінгу я была здзіўленая тым, што людзі прыйшлі вельмі розныя, па ўзросце, інтарэсам і заняткам. Але зараз мы вялікая каманда і ведаем, да чаго імкнемся. Прыемна адчуваць сябе часткай кампаніі «Без віз».

 

Ірына

Волонтерами не рождаются, волонтерами становятся! Я стала волонтером кампании «В Беларусь и Европу — без визы!», потому что вижу конкретные действия, которые я могу совершить в пользу этой кампании. А самое приятное то, что я нашла новых прекрасных друзей благодаря волонтерству!

Визовый барьер — это невыносимая сложность для многих людей. Кто-то не может быть рядом со своей семьей или друзьями, кто-то не может развиваться профессионально, кому-то это мешает обогащаться духовно через путешествия. Для меня все вышеперечисленное актуально. Кроме того, я точно знаю, что свобода передвижения позволит Беларуси стать еще более привлекательным объектом для туристов, поскольку природа и архитектура ее уникальны!

Зміцер

DIMA_crs

Волонтерство — это порыв души, это то, что нельзя объяснить словами и уложить в какой-то термин. Раньше я не понимал, что значит быть волонтером. Но с первым опытом, который мне дала кампания, я сознал, что волонтерство — это образ жизни современного цивилизованного человека, безвозмездный и добровольный. А учитывая тот факт, что я люблю путешествовать, мне визовая проблематика очень близка и первый волонтерский опыт в кампании «Без Визы», более чем значим и полезен.

В кампании я занимаюсь разработкой интерактивной карты малого приграничного движения, организацией арт-проекта «Искусство «Без границ», во время фестиваля мобильности «Самоход» проводил и фотографировал «безвизовую» фотоакцию за отмену виз.

Наста

Люблю падарожнічаць, хачу, каб еўрапейцы без перашкодаў наведвалі Беларусь, а візы абрыдлі. І каб моўчкі не крыўдаваць, стала валанторам «У Беларусь і Еўропу — Без візы!». Дапамога ў рэалізацыі ўласных ідэй, новыя карысныя веды, цікавыя людзі — вось з чым «прыйшлося» мне сутыкнуцца ў кампаніі.

Ладзіла акцыю «Беларус у канверце», нядаўна зацікавілася праблемай малога памежнага руху, якой зараз і займаюся.

 

 


Новые волонтеры

У снежні 2012 каманда валанцёраў пашырылася. 9 і 15 снежня адбыліся трэнінгі для другога набору валанцёраў кампаніі.

Калі вы не паспелі падаць заяўку, але вельмі жадаеце стаць нашым валанцёрам і дапамагчы кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!», то неабавязкова чакаць наступнага набору валанцёраў. Добра азнаёмцеся з раздзелам нашага сайту «Далучыся да справы» ці дасылайце нам свае ідэі!

Што робяць валанцёры: