Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ» завітала ў госці ва Універсітэт трэцяга ўзросту - No VISA
5466
single,single-post,postid-5466,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.9,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.12,vc_responsive
Bez-vizy-v-universitete-3ego-vozrasta-450x300

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ» завітала ў госці ва Універсітэт трэцяга ўзросту

Чулі пра такую ўстанову «Універсітэт Трэцяга ўзросту»? Менавіта тут пенсіянераў вучаць ангельскай мове, валоданню кампутарам ды краязнаўству. Вось на адзін з заняткаў нашым валанцёрам пашанцавала трапіць і прачытаць невялічкую лекцыю на тэму віз. Адбылося мерапрыемства 27 кастрычніка.

За гадзіну дваццаць зрабілі даволі шмат: прэзентавалі кампанію «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ», паразважалі пра візавую сітуацыю ў Беларусі і магчымыя ў ёй змены, троху паразмаўлялі пра малы памежны рух і, безумоўна, памарылі пра новыя падарожжы. Слухачам занятак вельмі спадабаўся, і яны папрасілі арганізаваць яшчэ адну лекцыю на тэму бюджэтных падарожжаў. Хіба ім можна адмовіць? Наступная сустрэча плануецца на сярэдзіну лістапада.

Дарэчы, лектары таксама засталіся ў захапленні. Даўно ім не даводзілася сутыкацца з такой цікаўнай, уважлівай, а голоўнае, дзейснай аўдыторыяй: некаторыя студэнты акурат пасля лекцыі выказалі жаданне дапамагчы кампаніі. Не дзіва, калі хутка ў шэрагах бязвізавых валанцёраў з’явяцца дзейсныя і маладыя душой бабулі ды дзядулі.

Далучайцеся і вы да нас!

Тэкст: Настасся Шыркіна

Фота: Руслан Сярмяжка