Skip to main content
Канцэрт “Без візы!”: на адной сцэне Германас Скорыс і HandMadE
крас 15

Канцэрт “Без візы!”: на адной сцэне Германас Скорыс і HandMadE

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» запрашае ў чацвер, 17 красавіка на бясплатны канцэрт Германаса Скорыса і беларускага гурта HandMadE у клубе Tamsta.

 

Літва і Беларусь — вельмі блізкія суседзі, і ніколі раней іх не падзялялі сцены. Але цяпер Беларусь апынулася ў ізаляцыі. Для таго, каб прыехаць у Вільню, беларусы павінны плаціць 60 еўра (пры сярэднім заробку ў 400 еўра). Канцэрт «Без візы!» — гэта магчымасць адчуць, якія мы блізкія, бо ў музыкі сапраўды няма межаў.

Вядомы ў Беларусі гурт HandMadE, а таксама літоўскі вакалісты, гітарыст і аўтар песень Германас Скорыс змогуць пацвердзіць гэта, выйшаўшы разам на віленскую сцэну.

HandMadE грае ў стылі ўрбаністычнага рэгі, блюза і джаза. У 2012 годзе гурт выдаў дэбютны альбом «Demo — The Music From Unfreedom» і адразу быў адзначаны беларускімі музычнымі экспертамі як прыклад «вельмі камфортнай, утульнай і прыемнай музыкі, якой у Беларусі не стае». Вакаліст HandMadE Яўген Валошын — уплывовы журналіст, вядомы сваёй грамадскай пазіцыяй і матэрыяламі-даследаваннямі.

Германас Скорыс на сцэне ўжо дзесяць год. Ён вядомы публіцы як лідэр гурта IR (2003–2011) и The Perfect Pill (2012 — 2013). Геаграфія гастроляў Германас даволі шырокая — Нарвегія, Фінляндыя, Расія, Эстонія, Латвія, Польшча, Германія, Галандыя, Англія. Восеню 2013 г. Германас удзельнічаў у праекце літоўскага тэлебачання «Залаты голас» («Auksinis Balsas»). На канцэрце Германас выступіць з сольнай праграмай.

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» рэгулярна акцэнтуе ўвагу грамадскасці на пытаннях візавых абмежаванняў. Пад лагатыпам «БЕЗ ВІЗЫ!» праходзіць мноства мерапрыемстваў у Літве, Беларусі і іншых краінах Еўропы.

Уваход на канцэрт ВОЛЬНЫ!

Калі: 17 красавіка

Клуб Tamsta (A. Strazdelio g. 1, Vilnius). Пачатак у 20:30.

HandMadE запрашае

Германас Скорис запрашае

Падзея ў Facebook

Info@novisa.by