Skip to main content
Еўрапарламенту прапанавалі адмяніць візы для расіян
снеж 01

Еўрапарламенту прапанавалі адмяніць візы для расіян

Депутаты Дзяржаўнай думы РФ звярнуліся да калег з Еўрапарламента з прапановай аб змене візавага рэжыму для грамадзян Расіі. Яны прапанавалі скасаваць візы.
Адзін з аўтараў гэтага праекта дэпутат ад ЛДПР Павел Тараканаў распавёў, што ў Еўрапарламент была ўнесена прапанова аб адмене патрабавання аб наяўнасці візаў для расіян, якія ляцяць у краіны Шэнгенскай зоны рэгулярнымі рэйсамі. Паводле слоў дэпутата, калі ў Еўропе прымуць гэтыя змены, то для расійскіх грамадзян будзе дастатковым мець зваротны білет і замежны пашпарт для падарожжа ў Еўропу.
“Больш за ўсё еўрапейцы непакояцца пра сваю бяспеку, каб замежныя грамадзяне не правязлі зброю ці наркотыкі. Але еўрапейцы сваімі вачыма бачылі, які ў нас жорсткі дагляд ў аэрапортах. Больш строгі, чым у любым еўрапейскім аэрапорце”, – цытуе дэпутата Камерсант. Паводле яго слоў, незаконнай міграцыі расійцаў у Еўропу не будзе, і дэпутат лічыць, што “ўсе, хто хацелі з’ехаць туды назусім, ужо зрабілі гэта ў 1990-я”.

Пераклад: novisa.by