Skip to main content
Расія і ЕС робяць шырокі крок у бок адмены візаў
снеж 01

Расія і ЕС робяць шырокі крок у бок адмены візаў

У сталіцы Польшчы – Варшаве – Еўрасаюз і Расія ўзгаднілі тэкст дакумента пад назвай “Сумесныя крокі да бязвізавага рэжыму кароткатэрміновага падарожжа грамадзян Расіі і ЕС” на двухдзённым пасяджэнні Пастаяннай рады партнёрства (ПРП) Расія-ЕС па пытаннях свабоды, бяспекі і правасуддзя.
З расійскага боку ў сустрэчы ўдзельнічаў пасол па асобых даручэннях Анвар Азімаў, а з боку Еўрасаюзу – генеральны дырэктар Еўракамісіі па ўнутраных справах Стэфан Мансервізі. Пра гэта распавёў пастаянны прадстаўнік Расеі пры ЕС Уладзімір Чыжоў. “У Варшаве завяршылася сустрэча першых службовых асоб па пытаннях ўзгаднення тэксту пераліку “Сумесных крокаў да бязвізавага рэжыму кароткатэрміновых падарожжаў грамадзян Расіі і ЕС “. Тэкст дакумента быў узгоднены”, – запэўніў расійскі прадстаўнік у ЕС.
Па словах Чыжова, гэты дакумент адкрывае шлях да дамовы па бязвізавым рэжыме паміж РФ і Еўрасаюзам. Чыжоў таксама адзначыў важнасць дзейнасці Пастаяннай рады партнёрства і падзяліўся інфармацыяй аб пытаннях, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні: “ПРП – вельмі важны інструмент у рамках нашага дыялогу з Еўрапейскім Саюзам. У Варшаве разглядаюцца пытанні свабоды перамяшчэння, у тым ліку перспектывы бязвізавага рэжыму, пытанні далейшага ўдасканалення візавых спрашчэнняў на той перыяд, пакуль мы не дасягнем канчатковай мэты – адмены візаў”.
Таксама на сустрэчы ПРП абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага расійска-польскага пагаднення аб малым памежным руху з Калінінградскай вобласцю, разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння памежных службаў, барацьбы з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю і наркабізнесам.