Skip to main content
Беларусь падтрымлівае ідэю ўвядзення адзінай турвізы СНД
снеж 01

Беларусь падтрымлівае ідэю ўвядзення адзінай турвізы СНД

Міністэрства спорту і турызму Беларусі падтрымлівае ідэю, агучаную расійскім бокам, аб увядзенні адзінай турыстычнай візы Садружнасці незалежных дзяржаў для замежных грамадзян. Кіраўнік ведамства Алег Качан адзначыў, што палегчаны візавы рэжым для замежных турыстаў дазволіць павялічыць аб’ёмы турыстычных рынкаў краін СНД.
Алег Качан растлумачыў, што з адзінай турвізай замежнік, прыехаўшы ў Расію, зможа без праблем прыехаць Мінск і наадварот, прыехаўшы ў Беларусь, адправіцца ў Маскву, перадае БелТА.
Ідэю ўвесці адзіную турыстычную візу яшчэ ў 2008 годзе агучыў Выканаўчы камітэт СНД. У 2011 годзе аб гэтых планах нагадала Федэральнае агенцтва па турызме Расіі. Акрамя таго, Беларусь і Расія абмяркоўваюць таксама магчымасць увядзення адзіных віз Саюзнай дзяржавы і Мытнага саюза.
Як паведамляў Тэлеграф, дырэктар дэпартамента па турызме мінспорта Вадзім Кармазін лічыць, што адзіная саюзная віза, агульная віза для краін СНД, як і любыя іншыя спрашчэнні візавага рэжыму для замежнікаў спрыяюць развіццю ўязнога турызму ў Беларусі.