Skip to main content
Замежным удзельнікам VII Беларускага інвестыцыйнага форуму не давядзецца плаціць за візу
снеж 02

Замежным удзельнікам VII Беларускага інвестыцыйнага форуму не давядзецца плаціць за візу

Замежным ўдзельнікам VII Беларускага інвестыцыйнага форуму не давядзецца плаціць за візу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі Беларусі.
“Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў замежных удзельнікаў VII Беларускага інвестыцыйнага форуму ад выплаты консульскага збору пры атрыманні беларускай візы. Гэта рашэнне прынята 26 кастрычніка 2012 года пасля ўнясення адпаведнай ініцыятывы Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі і Міністэрствам эканомікі”, – растлумачылі ў міністэрстве. На сайце Беларускага інвестыцыйнага форуму апублікаваны спіс зарэгістраваных удзельнікаў, які папаўняецца па меры апрацоўкі рэгістрацыйных анкет. На сённяшні дзень у гэтым спісе амаль 280 прадстаўнікоў бізнесу, міжнародных арганізацый, экспертаў і інш. Бясплатныя візы будуць выдавацца беларускімі загранустановамі згодна з гэтым спісам. Удзельнікі форуму таксама могуць атрымаць беларускія візы пасля прылёту ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. “Для інвестараў у Беларусі уключаны рэжым найбольшага спрыяння, – адзначыў дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Клеўжыц. – Бясплатныя візы для ўдзельнікаў Беларускага інвестыцыйнага форуму – гэта крок насустрач замежнаму бізнесу, зацікаўленаму ў супрацоўніцтве з Беларуссю”.
Канцэпцыя правядзення VII Беларускага інвестыцыйнага форуму прадугледжвае пераважны ўдзел у мерапрыемстве патэнцыяльных замежных інвестараў, якія, як плануецца, складуць 70 працэнтаў усіх удзельнікаў. Раней ім былі накіраваны афіцыйныя запрашэнні. 31 кастрычніка на сайце investforum.by завяршаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў, якія атрымалі запрашэнне на Беларускі інвестыцыйны форум. Ён пройдзе 15-16 лістапада ў Мінску пры ўдзеле прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча. Таксама завяршаецца прыём акрэдытацыйных анкет прадстаўнікоў СМІ.