Skip to main content
Калі беларусы атрымаюць магчымасць падарожнічаць у Турцыю без візы?
снеж 01

Калі беларусы атрымаюць магчымасць падарожнічаць у Турцыю без візы?

З лета 2012 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі без афармлення візы. Безвізавы рэжым паміж Турцыяй і Беларуссю запрацуе ў тым выпадку, калі дасягнутыя краінамі дамоўленасці будуць  падпісаныя і ўхвалены, адзначыў Джэват Незіхі Азкая, амбасадар Турцыі ў Беларусі.
Турэцкі дыпламат паведаміў журналістам, што бакі фактычна цалкам здзейснілі неабходныя ўзгадненні па ўвядзенні бязвізавага рэжыму. «Усе паперы падрыхтаваны і чакаюць толькі падпісання», – запэўніў ён.

Паводле выдання «Биржевой лидер» адпаведныя дакументы могуць быць падпісаныя ў часе бліжэйшага візіту старшыні МЗС Турцыі ў Мінск.
Калі дакументы пра ўсталяванне бязвізавага рэжыму будуць урэшце падпісаныя, дык з другой паловы  наступнага года грамадзяне Беларусі змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі без візы, як і турэцкія грамадзяне на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, у дадатак да бязвізавага рэжыму могуць быць зніжаны кошты на авіяквіткі для пералётаў паміж краінамі. Сёння адпаведныя перамовы вядуцца з кампаніямі «Белавія» і «Турэцкія авіялініі».

Нагадаем, што з 2011 г. Турцыя ўвяла бязвізавы рэжым для расійскіх грамадзян. Без афармлення візы расіяне могуць знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі да 30 дзён. Таксама вядуцца перамовы па ўвядзенні бязвізавага рэжыму для Украіны.

Пераклад: novisa.by