Skip to main content
Консул Румыніі: доўгатэрміновая віза для беларусаў каштуе 120 еўра
лют 14

Консул Румыніі: доўгатэрміновая віза для беларусаў каштуе 120 еўра

Консульскі збор пры афармленні румынскай доўгатэрміновай візы D для беларускіх грамадзян складае 120 еўра, пры атрыманні іншых візаў тыпу С – 60 еўра. Пра гэта паведаміў Тэлеграфу консул Румыніі ў Беларусі Іван Іонэл. Паводле яго слоў, аплата праводзіцца ў далярах – па абменным курсе еўра/даляр, выстаўленым румынскім пасольствам.
“У цяперашні час консульскі збор для атрымання нацыянальнай румынскай турыстычнай візы тыпу CL/TU (групавая віза, у групу павінна ўваходзіць мінімум пяць і максімум 50 чалавек) для грамадзян Беларусі, якія накіроўваюцца ў Румынію на адпачынак, складае адзін еўра з кожнага чалавека. Кіраўнік турыстычнай групы павінен аплаціць консульскі збор у далярах у эквіваленце 60 еўра”, – сказаў Іван Іонэл.
Раней Тэлеграф перадаваў, што, па дадзеных сайта 017.by, памер консульскага збору пры афармленні румынскай аднаразовай турыстычнай візы складае 15 даляраў (групавы – 10 даляраў), транзітнай турыстычнай візы – 40 даляраў (групавой – 35 даляраў).