Skip to main content
Новы набор валанцёраў кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»
Каст 06

Новы набор валанцёраў кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якім блізкія мэты кампаніі і якія гатовы працаваць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Набор новых удзельнікаў адкрыты да 31 кастрычніка.

Абраныя валанцёры будуць мець магчымасць далучыцца да актыўнай суполкі аднадумцаў, даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння, атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці, зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і ЕС. Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, што адбудуцца ў некалькіх гарадах Беларусі.

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходная запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел — 31 кастрычніка. Выніку адбору будуць абвешчаныя да 15 лістапада.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі звязаныя з удзелам у падзеях праекту.

Больш інфармацыі: пра валанцёрскі рух «БЕЗ ВІЗЫ!» і пра дзейнасць кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!».

Па дадатковых пытаннях звяртаецеся на info@novisa.by.