Skip to main content
Арганізацыя Belarus Watch распачала фота-акцыю ў межах кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”
снеж 09

Арганізацыя Belarus Watch распачала фота-акцыю ў межах кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”

Фота-акцыя Belarus Watch: БЕЗ ВІЗЫ!

Арганізацыя Belarus Watch у межах кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!” распачала фота-акцыю за адмену візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўропай, якая стартавала 7 траўня ў Вільні, Літва, а ў перспектыве ахопіць і іншыя еўрапейскія гарады.

Ідэя акцыі – сабраць як мага больш фотаздымкаў людзей, здольных выказаць сваю пазіцыю датычна існуючага візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю і з дапамогай іх пазнаёміць Еўропу з праблемай візавых бар’ераў праз выставачныя залы, цэнтры сучаснага мастацтва і іншыя грамадскія месцы. Дадзеная акцыя мае мэтай прыцягнуць увагу еўрапейскай грамадскасці да візавай праблемы ды паказаць беларусам іх права на публічны выраз сваіх меркаванняў.

Фота-акцыя  на канцэрце беларускага гурта “Ляпіс Трубяцкой”, 14 траўня ў 19:00 ў клубе “Propaganda” (V. M. Putino g. 5, на Туравай гары).