Skip to main content
Грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае прыняць удзел у трэнінгах для валанцёраў
снеж 09

Грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае прыняць удзел у трэнінгах для валанцёраў

Далучайся да грамадзянскай кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”: – тут ты болей даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены – сустрэнеш аднадумцаў і сяброў – набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях – зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна: – запоўніць анкету (ніжэй) і да 8 лістапада 2011 г. даслаць яе на адрас: info@novisa.by

Праграма навучання ўключае:

1.   навучанне ў рамках двух аднадзённых трэнінгаў у Беларусі (папярэдне снежань 2011 – студзень 2012 гг);

2.   удзел у семінары для валанцёраў у Літве (вясна 2012 г., Вільня)

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

– быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі;

– жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці;

– і трохі вольнага часу.

Арганізатары аплочваюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання.
Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па эл. пошце да 14.11.2011.
Больш падрабязна аб кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!” можна пачытаць тут:

–  www.belaruswatch.org

–  www.facebook.com/pages/Belarus-Watch

ЧАКАЕМ ВАШЫХ ЗАЯВАК

Грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”

www.novisa.by