Skip to main content
Грамадскай кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” да Аджубаліса з просьбай палегчыць візавы
снеж 09

Грамадскай кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” да Аджубаліса з просьбай палегчыць візавы

Міністру замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Аўдронюсу Ажубалісу ЗВАРОТ няўрадавых арганізацый, ініцыятыў і кампаній Літвы, Беларусі і іншых краін ад імя грамадскай кааліцыі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”

Шаноўны Cпадар міністр,
Звяртаемся да Вас з прапановай і заклікам прадпрымаць далейшыя крокі па  прасоўванні міжчалавечых адносінаў і спрашчэнні кантактаў паміж нашымі  краінамі – Літвой і Беларуссю.

Мы вельмі станоўча ацэньваем заявы літоўскіх афіцыйных асобаў аб  адкрытасці Літвы для беларусаў, а таксама скасаванне платы за літоўскія  нацыянальныя візы, хоць гэта тычыцца толькі даволі вузкай катэгорыі  беларускіх грамадзянаў. Тым не меней, гэтага недастаткова для таго, каб дасягнуць якасна новага  ўзроўню дачыненняў паміж грамадзянамі Беларусі і Літвы, якія, на нашую  думку, могуць стацца надзвычай важным чыннікам уплыву на сітуацыю ў  сённяшняй Беларусі і яе змянення ў бок дэмакратычных пераўтварэнняў.

У сувязі з вышэйсказаным, прапануем Вам:
1. Унесці папраўкі ў заканадаўства Літоўскай Рэспублікі з мэтай, каб  кароткатэрміновыя шматразовыя шэнгенскія візы консульскімі ўстановамі  краіны маглі выдавацца тэрмінам не да аднаго года, як цяпер  прадугледжана Законам ЛР аб статусе замежных грамадзян, а да пяці гадоў,  як гэта прадугледжана Візавым кодэксам Еўрапейскага Cаюза, прынятым  яшчэ ў 2009 годзе. Гэтая невялікая папраўка будзе мець вялікае значэнне  для беларусаў, якім па сямейных, дзелавых, грамадскіх або іншых  абставінах трэба часта наведваць Літву. На дадзены момант нават тыя з  іх, якія ўжо шмат гадоў запар афармляюць візу ў Літву і ніколі не былі заўважаныя ў парушэнні візавага рэжыму ды заканадаўства  краін ЕС, па-ранейшаму мусяць штогод звяртацца па візу занава. Для  некаторых катэгорый грамадзян – у прыватнасці, праваабарончых і  грамадскіх актывістаў – шматразовыя візы часам выдаюцца не даўжэй як на паўгады. Гэта ўплывае на  загружанасць консульскіх устаноў, бюракратычную нагрузку на ўсе  зацікаўленыя бакі, не спрыяе ўсталяванню і падтрыманню доўгачасовых  зносінаў паміж грамадзянамі краін, ідзе ўразрэз з афіцыйнымі заявамі  літоўскага кіраўніцтва, не адпавядае магчымасцям, якія стварае для ўсіх  краін Шэнгенскай зоны Візавы кодэкс ЕС.

2. Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж  Літвой і Беларуссю, якая дазволіць жыхарам памежнай зоны абедзвюх краін  паводле спрошчанай працэдуры перасякаць дзяржаўную мяжу і наведваць  памежную зону суседняй дзяржавы. Разумеем, што рэалізацыя дасягнутых і ўжо  ратыфікаваных дамоўленасцяў сутыкаецца з цяжкасцямі па палітычных  прычынах не з віны літоўскага боку. Аднак прынцыповая і галосная пазіцыя  па нагадванні беларускім уладам аб раней дасягнутай дамоўленасці ды  неабходнасці пераходу да практычнай яе рэалізацыі (як тое адбываецца з  Латвіяй) можа паскорыць працэс або прынамсі ўнесці яснасць для  грамадскасці аб сутнасці праблем са спрашчэннем малога памежнага руху.

Наша кааліцыя, якая ўтварылася ў 2010 годзе дзякуючы намаганням  беларускіх грамадскіх арганізацый і іх партнёраў у краінах ЕС,  паслядоўна адсочвае і дамагаецца ажыццяўлення крокаў па спрашчэнні, а ў  будучыні – паступовай адмены візавага рэжыму, які падзяляе Беларусь і  Шэнгенскую зону, як тое прадугледжана праграмай ЕС “Усходняе  партнёрства”.

Нашыя высілкі скаардынаваныя са шматлікімі партнёрамі ў краінах ЕС і  “Ўсходняга партнёрства”, якія імкнуцца да стварэння бязвізвага рэжыму на  ўсім еўрапейскім кантыненце.

Будзем удзячныя Літве за пазіцыю ў падтрымку гэтай ідэі, якая мае  вялікае значэнне для адносінаў паміж нашымі краінамі і іх дэмакратычнай  будучыні. Са свайго боку запэўніваем Вас, што наша кааліцыя робіць і ўсё  магчымае ўнутры Беларусі для таго, каб і для грамадзян Літвы ды іншых  дзяржаў ЕС візавы рэжым у Беларусь спрашчаўся або быў цалкам адменены,  як і іншы перажытак ранейшых часоў – працэдура абавязковай рэгістрацыі  для замежных грамадзян, што наведваюць краіну.

З павагай, Ад імя грамадскай кааліцыі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”

Беларускія арганізацыі замежжа:

  • Belarus Watch (Літва)
  • H.U.B. – Грамадзянска-палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве
  • “StudAlliance” – Маладзёвая асацыяцыя (Літва)
  • Беларускае адукацыйнае таварыства (Літва)
  • Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва)
  • Беларускі інфармацыйны цэнтр (Літва)
  • Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных (Літва)
  • “ЕўраБеларусь“ – Міжнародны кансорцыюм (Літва)
  • Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (Літва)
  • Таварыства беларускай культуры у Літве Беларускі дом у Варшаве (Польшча)
  • “Новы шлях для Беларусі” (Эстонія)
  • “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель)

Беларусь:

  • Асамблея НДА
  • Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
  • Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў “Варута”
  •  Баранавіцкі інфармацыйны цэнтр
  • “Вясна” – Праваабарончы цэнтр
  • ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”
  • ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)
  • “ГейБеларусь”
  • “Грамадзянскі форум”
  • Рэспубліканская грамадская маладзёвая арганізацыя “Дзедіч”
  • Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Добрая воля”
  • Дабрачынны фонд “За вольнае веравызнанне”
  • Грамадзянская ініцыятыва “За вольнае развіццё прадпрымальніцтва”
  • “За еўрапейскую Мастоўшчыну”
  • Грамадская ініцыятыва Магілёўскі моладзевы цэнтр “Надзея”
  •  Сацыяльна-адукацыйны цэнтр для жанчын “Нарачанка”
  •  Цэнтр грамадскай актыўнасці (Мядзел) “Наш дом”
  •  Грамадзянская кампанія “Наша альтэрнатыва”
  •  Кааліцыя арганізацый (Гомель) “Наша Беларусь”
  • Праваабарончы рух “Наша пакаленне”
  • Ініцыятыўная група па стварэнні аб’яднання беларускіх пенсіянераў
  • Пухавіцкая раённая арганізацыя абароны правоў спажыўцоў
  • “Рух за свабоду”
  • Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Сучасныя тэхналогіі для інфармавання насельніцтва Беларусі”
  • Фонд імя Льва Сапегі
  • Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
  • Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў
  • Цэнтр прававой трансфармацыі
  • Цэнтр сацыяльных інавацый “Экаагратур”
  • Раённае грамадскае аб’яднаннне (Паставы) “Экадом”

info@novisa.by +370 614 82880

Спампаваць