Skip to main content
Топ-5 камедый пра падарожжы, якія варта паглядзець у Дзень дурня
крас 01

Топ-5 камедый пра падарожжы, якія варта паглядзець у Дзень дурня

 Паслухайце, нам трэба ў Берлін, у Германію.
Не ведаеце, ці хутка будзе цягнік?
 О, вельмі хутка. Як раз вакзал будуюць.
«Еўратур»

Хто сказаў, што падарожжы  гэта сур’ёзна? Нават з самымі сур’ёзнымі людзьмі, якія грунтоўна да ўсяго рыхтуюцца, у падарожжах можа адбывацца нешта смешнае. Што тады казаць пра людзей несур’ёзных? А самі паглядзіце! Да Дня дурня мы падрыхтавалі для вас падборку камедый пра самыя, на наш погляд, бязглуздыя вандроўкі.

«Невыносны дзед» / «Jackass Presents: Bad Grandpa»

34-533x300

Магчыма, ад Джоні Ноксвіла не чакалі нічога лепшага за «Дзівакоў», але «Невыносны дзед»  гэта той жа гумар на мяжы фала, але яшчэ і з сюжэтам.

Пасля смерці сваёй жонкі стары Ірвінг не разгубіўся і вырашыў пачаць новае жыццё. Аднак змены ў планы і ідылію ўносіць яго дачка, якая рызыкуе ізноў сесці у турму. Цяпер Ірвінг павінны везці малога да яго бацькі праз усю Амерыку. Як часта бывае, узаемаадносіны паміж унукам і дзедам складаюцца не адразу. Але падарожжа, напоўненае прышпіламі і жорсткім гумарам, збліжае іх і Ірвінг нарэшце разумее, што ўнук характарам пайшоў у дзеда.

Гэта камедыя для аматараў нефільтраванага гумару. Паглядзіце і даведайцеся, як зрабіць любую вандроўку бязглуздай на ўсе 100%

«Вакацыі» / «Vacation»

53-533x300

Няма нічога больш незапланаванага, чым запланаваныя сямейныя падарожжы.

Сям’я Грысвільдаў адпраўляецца ў далёкую вандроўку ў парк забавак. У вельмі далёкую вандроўку! На машыне! Па дарозе іх чакае шмат падзеяў: смерць бабулі, якую яны прывязалі да даха аўто, дзіваватая сям’я дзядзькі Эддзі, тлусты ахоўнік і шмат чаго яшчэ.

Фільм прываблівае сваім простым сюжэтам і падыходзіць для тых, хто хоча расслабіцць свой мозг у цёплым сямейным коле. Да таго ж можна зладзіць цэлы марафон такіх фільмаў: акрамая «Вакацый» знятыя яшчэ «Еўрапейскія вакацыі»«Калядныя вакацыі» і «Вакацыі ў Вегасе». Глядзіце і пачынайце планаваць свой сямейны адпачынак разам з намі!

«Падарожжа»«The Trip»

17-533x300

Для аматараў гастранамічнага турызму падыдзе камедыя «Падарожжа» Майкла Уінтэрботама, галоўны лозунг якой — «Есці, піць і паспрабаваць не забіць адзін аднаго». А як жа інакш? Стыў вымушаны ўзяць у цудоўны дэгустацыйны тур па рэстарацыях Англіі не сваю дзяўчыну, а сябра-песіміста Роба.

Роб і Стыў  дзве супрацьлегласці. Паглядзім, як яны будуць суіснаваць разам. Фільм не столькі пра кулінарыю, колькі пра сяброўства ў розных яго прявах. Раім усім!

«Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расіі» / «Una matta, matta, matta corsa in Russia»

25-533x300

Дзень дурня  самая непасрэдная нагода пераглядзець знакамітую буфанаду Эльдара Разанава і Франка Прасперы. Па сутнасці гэты фільм  трактоўка знакамітага раману «12 крэслаў» на сучасны лад, што ўжо абяцае насычаны падзеямі сюжэт.

Перад смерцю расійская эмігрантка кажа сваёй унучцы Вользе, што ў Ленінградзе «пад ільвом» схаваны дужа каштоўны скарб, які належыць яе сям’і. Бабуля памерла, але пра яе таямніцу даведалася не толькі ўнучка, але і ўрач, санітары, пацыент ды выпадковы наведвальнік, які па выніку апынуўся мафіозі. І вось Вольга, а таксама кампанія тых, хто падслухаў, ляцяць у Расію і пачынаюць там бязглуздую гонку ў пошуках каштоўнасцяў. У гэтую ж гонку нечакана ўмешваецца гід Андрэй

Вы, мабыць, памятаеце, чым усё скончваецца, але гэта не павінна замінаць паглядзець фільм яшчэ раз!

«Цягнік на Дарджылінг: адчайныя вандроўцы» / «The Darjeeling Limited»

61-533x300

Даволі спецыфічны фільм пра сямейнае падарожжа.

Тры браты не размаўлялі адзін з адным цэлы год, таму вырашылі адправіцца ў аб’яднальнае падарожжа праз усю Індыю. Але пачуцці паміж імі былі не дужа цёплымі: яны паспелі пасварыцца, падрацца і апынуцца высаджанымі з цягніцка на паўдарогі да мэты. Пра сапраўдную мэту паездкі ім стане вядома троху пазней ад аднаго з братоў. А пакуль усім тром трэба падумаць, хто яны насамрэч і што яны значаць адзін для аднаго.

Гэтая стужка дапамагае зразумець, што браты і сёстры  нехта большыя, чым тыя, за кім мы даношваем адзенне.

Увага! Настойліва рэкамендуем падчас прагляду атрымліваць асалоду ад цудоўных пейзажаў Індыі. А таксама плануйце вандроўку туды і не пашкадуеце!

Жадаем вам прыемнага прагляду. Вандруйце весела і без віз!

Жадаеце паглядзець што-небудзь іншае, але таксама пра падарожжы? Тады раім азнаёміцца з падборкай «Якія фільмы пра падарожжы варта абраць да прагляду у Дзень закаханых?».

Матэрыял кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!”