Skip to main content
Украіна і Беларусь: візавыя рэжымы ў дзеянні
сак 20

Украіна і Беларусь: візавыя рэжымы ў дзеянні

Зялёным пазначаныя краіны, бязвізавыя для грамадзян украіны паводле дадзеных sukharenko.com

Учора ўначы Украіна абвясціла, што рыхтуецца ўвесці візавы рэжым з Расіяй. Расія ўжо заявіла, што пускаць украінцаў у такім разам да сябе будзе толькі па візах. Беларускія ўлады пакуль кажуць, што візавага рэжыму паміж нашымі краінамі не будзе.

Тое ж самае здарылася амаль 6 гадоў таму ў выніку нападу Расіі на Грузію. Тады паміж візавы рэжым, які ўжо дзейнічаў паміж Грузіяй і Расіяй, быў на столькі ўзмоцнены, што трапіць з адной краіны ў іншую стала амаль немагчыма. Пазней сітуацыя стала прасцейшай, але візавы рэжым так і застаўся. На Захад паспрабавалі ўцячы тысячы грузінаў, што замарудзіла ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж гэтай краінай і ЕС.

Украіна ж спадзяецца на адмену візаў для сваіх грамадзян для ўезду ў ЕС ужо праз паўтара гады ці два. Верагодна, візавы рэжым з Расіяй толькі паскорыць гэты працэс.

Але самі візы — вельмі дрэнная рэч у адносінах каго б яны не ўводзіліся. Мы параўналі мапу бязвізавых краін для ўкраінцаў і беларусаў. На ёй бачна, што з увядзеннем візаў для расіян, украінцы страцяць вялізную долю тэрыторыі, куды яны могуць пакуль што трапляць без візаў.2014-03-20_1408321-e1395314562339

Зялёным пазначаныя краіны, бязвізавыя для беларусаў паводле www.visamapper.com

Без візы