Skip to main content
Як успрымаюць візы беларусы? Верш: МУЗЕЙ АМБАСАДЫ
студ 28

Як успрымаюць візы беларусы? Верш: МУЗЕЙ АМБАСАДЫ

Візы кожны ўспрымае па-рознаму. Менавіта таму на пошту info@novisa.by дасылаюць зусім не падобныя адна на другую  візавыя гісторыі ў розных формах і жанрах. Так, напрыклад, гэтым разам мы атрымалі цікавы верш “Музей амбасады”. 

 

МУЗЕЙ АМБАСАДЫ.

 

У душы я заўжды быў прыгоднік.

Любіў вандраваць у наваколлі.

Але, як дайшоў да мяжы я,

Стаяць там слупы, нібы коллі.

 

Мой бацька таксама вандроўнік —

Вандруе праз тэлевізар.

То лекар ён, то ён прыгоднік…

Яму не патрэбныя візы!

 

Ні з кім ён не сустракаўся,

А ведае ўсё пра людзей ён.

Пра ўсё з перадачаў дазнаўся.

Увязнуў у ТБ безнадзейна…

 

Паўсюль акупацыя банкаў.

Паўсюль ненажэрная хеўра.

Паўсюль, паўсюль ашуканства…

Шынген табе? — Шэсцьдзясят еўра!

 

Яшчэ — заплаці ты за ежу,

Яшчэ — заплаці ты за хату,

“АМАП”-у — за пільныя “вежы”

Таскама плаці ты падатак.

 

І людзі сваім недаверам

Будуюць грувасткія сцены.

Свае зачыняюць дзверы

І ў страху чакаюць на змены…

 

Заганнае кола… — Прачніся!

Далоў здранцвенне падману!

Ідзеш — мінаку ўсміхніся.

З цябе пачынаецца ранак!

 

Сумленным будзь — суд ліквідуюць.

Міліцыя дасць сабе рады.

Будзь добрым — і візы скасуюць!

І зробяць музей з амбасады!

 

Аўтар: Н.У. Дрыложык

 

Іншыя візавыя гісторыі, казкі і вершы ад чытачоў Novisa.by:

 

Візавыя гісторыі:

1) Як мяне зяць у Еўропу адпраўляў 
2) Як я дакументы на чэшскую візу збіраў
3) Візы. Межы. Жудаснае пачуцце знаходжання ў пастцы

Візавыя казкі:

1) Вожык Сцёпа ідзе ў госці да бабулі
2) Казкі пра візу

 

А ў вас ёсць, што сказаць пра візы? Тады дасылайце лісты на info@novisa.by.

Аўтараў лепшых гісторый чакаюць падарункі.