Skip to main content
Чаму беларусы масава выкупляюць жытло ў Літве?
чэрв 28

Чаму беларусы масава выкупляюць жытло ў Літве?

Беларусаў не цікавіць ні стан жытла, ні інфраструктура, ні яго месцазнаходжанне ў Літве. Журналісты праграмы «Без межаў» высветлілі, што 14 квадратных метраў жытла на тэрыторыі Літвы нашыя суайчыннікі выкарыстоўваюць у якасці «пропуску» ў шэнгенскую зону.

Часцей за ўсё нашых грамадзянаў цікавіць таннае жытло ад € 2 тыс. «Раней такое жытло бралі толькі дзеля атрымання шэнгенскай мульцівізы, цяпер нават для адкрыцця часовага віду на жыхарства, а ў будучыні дзеля атрымання грамадзянства», — зазначае Андрэй Бікбаеў з агенцыі «BaltEstate».

Паводле закону, калі ў Літве іншаземны грамадзянін мае 14 квадратных метраў плошчы, ён мае права на атрыманне шматразовай шэнгенскай візы.

Праз павышаны попыт з боку беларусаў, кошты на жытло у рэгіёнах непадалёк беларускай мяжы вышэйшыя. Паводле ацэнак продажаў, беларускіх пакупнікоў на літоўскім рынку нерухомасці прыблізна 5%. Плынь кліентаў з Беларусі ўстойліва трымаецца з 2010 года.

Глядзіце больш — у праграме «Без межаў» у архіве праграмаў «Белсату».

М.Л., belsat.eu