150 беларусаў атрымалі шэнгенскую візу за згоду наведаць у Беластоку мюзікл «Корчак».
Візіт у Падляшскую оперу і філармонію з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў двухдзённай акцыі «Візы за квіткі». За 60 долараў кожны ўдзельнік акцыі таксама атрымлівае бясплатную шэнгенскую візу, можа пераначаваць у адным з беластоцкіх гатэляў, паснедаць у ім і наведаць выставу, піша gazeta.pl.
Пры гэтым аўтобусы з удзельнікамі акцыі «Візы за квіткі» будуць больш аператыўна аглядацца польскімі памежнікамі. Паўдзельнічаць у праграме можна праз турыстычнае агенцтва пры консульствах ці амбасадзе Польшчы.
На гэты момант удзельнічаць у акцыі выказалі жаданне ўжо 12 тысяч беларусаў. Мяркуецца, што да канца года Польшчу наведае да 20 тысяч такіх беларускіх турыстаў.
60 долараў — гэта мінімальны кошт удзелу ў акцыі. Ён можа вырасці ў выпадку, калі беларус для начлегу абярэ больш дарагі гатэль.