18 мая 2013 г. ў межах Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2013: Гуманітарныя веды паміж мінулым і будучым» у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца фотаакцыі грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!».
З 11 да 13 гадзін кожны жадаючы атрымае магчымасць стаць удзельнікам фотаакцыі «Без візы» з фірмовымі шыльдачкамі кампаніі. Першыя 20 удзельнікаў атрымаць цішоткі з лагатыпам кампаніі, усе іншыя — фірмовыя магніты.
Месца правядзення акцыі: Навучальны корпус ЕГУ, Вільня, Valakupių g. 5, другі паверх.
Ідэя фотаакцыя Belarus Watch «Без візы» — сабраць як мага больш фотаздымкаў людзей, здольных выказаць сваю пазіцыю датычна існуючага візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю і з дапамогай іх пазнаёміць свет з праблемай візавых бар’ераў праз выставачныя залы, цэнтры сучаснага мастацтва, Інтэрнэт і іншыя пляцоўкі. У акцыі ўзялі ўдзел ужо болей за 400 чалавек з розных краін свету.