Болей за тры гады прайшло з таго моманту, калі Еўрапейская камісія запрасіла Беларусь распачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Спрашчэнне візавага рэжыму дазволіла б знізіць кошт візаў да 35 еўра, а некаторыя грамадзяне сталі б атрымліваць яе бясплатна.
У лютым 2014 году ў Бруселі быў пакладзены пачатак перамовам паміж Беларусьсю і Еўракамісіяй па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. З гэтага часу ў межах дыялогу аб фасілітацыі адбылася толькі адна сустрэча на ўзроўні экспертаў. Наступны раўнд перамоваў запланаваны толькі на кастрычнік 2014 году.
Болей пра перамовы паміж Беларуссю і ЕС па візах можна даведацца тут.