Skip to main content

КАМПАНІЯ «БЕЗ ВІЗЫ»

Грамадская кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» (скарочана «Без візы») была распачатая ў 2011 г. Кампанія «Без візы» імкнецца прасоўваць ідэю адмены візаў паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі. На наш погляд, візавы рэжым ёсць інструментам, які кепска зарэкамендаваў сябе ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю, а вось роднасныя, эканамічныя, культурныя і іншыя кантакты абмяжоўвае вельмі паспяхова.

Мы верым, што рана ці позна кожны беларус атрымае магчымасць бесперашкодна перасякаць мяжу дзеля паездак у суседнія еўрапейскія краіны. Мы лічым, што людская мабільнасць і адкрытасць дзяржавы спрыяе развіццю грамадства, распаўсюду еўрапейскіх каштоўнасцяў і практыкаў, што ўрэшце рэшт паляпшае жыццё кожнага.

У сакавіку 2013 г. да кампаніі далучыўся шэраг беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў, якія ўтварылі аднайменную кааліцыю. Кааліцыя была падтрыманая таксама партнёрамі з краін Еўрапейскага Саюзу. Кааліцыя мае адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскага сектару, як арганізацыі, гэтак і асобныя чальцы супольнасці.

ШТО МЫ РОБІМ

Кампанія «Без візы!» разам з партнёрамі ў межах розных праектаў ды ініцыятыў пастаянна ладзіць мерапрыемствы, накіраваныя на скасаванне візавых перашкодаў паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюзу. Наблізім час цалкам бязвізавай Еўропы разам!

Сярод заўважных падзеі і ініцыятываў варта вылучыць:

  • Выхад вялікіх даследаванняў і аналітычных артыкулаў, прысвечаных візавай праблематыцы: Аналітыка;
  • Шэраг дакументальных відэа, падрыхтаваных у межах кампаніі з мэтай інфармавання аб перашкодах, што чыняць візы звычайным людзям: Наша відэа;
  • Мы ладзім нефармальныя мерапрыемствы, прысвечаныя візам. Часта яны набываюць фармат кватэрнікаў. Яны праходзілі ў Полацку, Брэсце, Мінску, Гродна і іншых гарадах Беларусі: Валанцёры кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»правялі бязвізавы кватэрнік у Брэсце;
  • Мы кантактуем з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку краін ЕС: Грамадскай кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” звярнулася да міністра замежных справаў Літвы Аджубаліса з просьбай палегчыць візавы рэжым; а таксама звяртаемся да прадстаўнікоў беларускага ўраду: Беларускі ўрад заклікалі палегчыць або адмяніць візавы рэжым для замежных грамадзян;
  • Арганізуем дзейнасць валантораў кампаніі: Міжнародная грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае прыняць удзел у трэнінгах для валанцёраў;
  • У межах кампаніі сумесна з парталам TUT.BY быў праведзены конкурс эсэ, у якіх удзельнікам было прапанавана падзяліцца сваімі гісторыямі, звязанымі з праблемамі атрымання віз і перасячэння мяжы, а таксама ідэямі, што маглі б спрасціць жыццё людзей, падзеленых візавымі перашкодамі: Хто атрымае Шэнгенскую візу? Вынікі конкурса эсэ;
  • Нярэдка да кампаніі далучаюцца вядомыя творцы: музыкі, журналісты, мастакі. У межах кампаніі адбыліся шэраг канцэртаў у Мінску і Вільнюсе, прайшоў цэлы міжнародны фестываль: Беларускія і літоўскія музыкі выступілі супраць візавых абмежаванняў.

ВАЛАНЦЁРЫ «БЕЗ ВІЗЫ»

У 2011 годзе кампанія «У Беларусь і Еўропу без візы» распачала першы набор валанцёраў. Сярод 300 анкет было вылучана 60. Пасля дзвюх трэнінгаў, якія адбыліся ў Мінску і Гродна, да дзейнасці кампаніі далучылася актыўныя, крэатыўныя маладзёны з усёй краіны.

У снежні 2012 каманда валанцёраў пашырылася. 9 і 15 снежня адбыліся трэнінгі для другога набору валанцёраў кампаніі.

Намаганнямі валантораў было праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў, дзякуючы якім пра кампанію змагла даведацца большая колькасць людзей: акцыі, фестывалі, канцэрты, дыскусіі і кіна-прагляды. Мапа бязвізавых мерапрыемстваў ахапіла Мінск, Брэст, Гродна, Магілёў, Маладзечна, Полацк і Наваполацк.

Зараз у адной вялікай камандзе працуе 50 валанцёраў, аб’яднаных адной вялікай марай — пазбавіцца ад віз для беларусаў.

Воля

Для мяне быць валанцёрам — добрая мажлівасць для самарэалізацыі праз дапамогу кампаніі, мэты і ідэі якой я цалкам падзяляю. Прыемна асэнсоўваць, што я раблю невялічкі ўнёсак у дзейнасць кампаніі, такім чынам набліжаючы нас да яе асноўнай мэты: адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Я займаюся арганізацыяй мерапрыемстваў — розных акцый, канцэртаў і кватэрнікаў, каб прыцягнуць увагу грамадзянскай супольнасці Беларусі да праблемы віз, распавесці болей пра саму кампанію і зацікавіць людзей. Самае галоўнае — верыць у тое, што робіш, тады ўсё атрымаецца!

Жэня

Мне цікава валанцёрства як з’ява. Да таго ж мэты кампаніі мне блізкія, і хацелася б зрабіць свой ўнёсак у працэс адмены віз.
Я прыйшла ў кампанію валанцёрам у мінулым годзе, а ў гэтым — каардыную набору новых валанцёраў. Да гэтага ўдзельнічала ў арганізацыі фестывалю мабільнасці «Самаход», які ладзіла наша кампанія, таксама перакладала тэксты, прадстаўляла кампанію на канферэнцыі Еўрапейскай кааліцыі Visa Free у Варшаве.

Паша

Акрамя таго, што мне цікава візавая праблематыка, я знайшоў сярод валанцёраў мноства цікавых людзей, з якімі мне падабаецца не толькі працаваць, але і бавіць час. У кампаніі я ўдзельнічаў у зборы подпісаў маніфесту і паштовак з пажаданнямі для консульстваў розных краін.

Алена

Калі я ўпершыню даведалася пра кампанію, то падумала: крута, у свеце і так хапае розных бар’ераў і складанасцяў. А тут яшчэ і візы! Не гуманна гэта зусім. Мэты кампаніі адпавядалі ўяўленням і інтарэсам, і я вырашыла падаць заяўку. На першым трэнінгу я была здзіўленая тым, што людзі прыйшлі вельмі розныя, па ўзросце, інтарэсам і заняткам. Але зараз мы вялікая каманда і ведаем, да чаго імкнемся. Прыемна адчуваць сябе часткай кампаніі «Без віз».

Ірына

Волонтерами не рождаются, волонтерами становятся! Я стала волонтером кампании «В Беларусь и Европу — без визы!», потому что вижу конкретные действия, которые я могу совершить в пользу этой кампании. А самое приятное то, что я нашла новых прекрасных друзей благодаря волонтерству! Визовый барьер — это невыносимая сложность для многих людей. Кто-то не может быть рядом со своей семьей или друзьями, кто-то не может развиваться профессионально, кому-то это мешает обогащаться духовно через путешествия. Для меня все вышеперечисленное актуально. Кроме того, я точно знаю, что свобода передвижения позволит Беларуси стать еще более привлекательным объектом для туристов, поскольку природа и архитектура ее уникальны!

Зміцер

Волонтерство — это порыв души, это то, что нельзя объяснить словами и уложить в какой-то термин. Раньше я не понимал, что значит быть волонтером. Но с первым опытом, который мне дала кампания, я сознал, что волонтерство — это образ жизни современного цивилизованного человека, безвозмездный и добровольный. А учитывая тот факт, что я люблю путешествовать, мне визовая проблематика очень близка и первый волонтерский опыт в кампании «Без Визы», более чем значим и полезен. В кампании я занимаюсь разработкой интерактивной карты малого приграничного движения, организацией арт-проекта «Искусство «Без границ», во время фестиваля мобильности «Самоход» проводил и фотографировал «безвизовую» фотоакцию за отмену виз.

Наста

Люблю падарожнічаць, хачу, каб еўрапейцы без перашкодаў наведвалі Беларусь, а візы абрыдлі. І каб моўчкі не крыўдаваць, стала валанторам «У Беларусь і Еўропу — Без візы!». Дапамога ў рэалізацыі ўласных ідэй, новыя карысныя веды, цікавыя людзі — вось з чым «прыйшлося» мне сутыкнуцца ў кампаніі. Ладзіла акцыю «Беларус у канверце», нядаўна зацікавілася праблемай малога памежнага руху, якой зараз і займаюся.

ХТО З НАМІ

У сакавіку 2013 г. да кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» далучыўся шэраг беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў, якія ўтварылі аднайменную кааліцыю. Кааліцыя была падтрыманая таксама партнёрамі з краін Еўрапейскага Саюзу. Кааліцыя мае адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскага сектару, як арганізацыі, гэтак і асобныя чальцы супольнасці.

Чальцы кааліцыі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

  • Aсамблея НДА
  • Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)
  • ГейБеларусь
  • Задзіночанне беларускіх студэнтаў
  • Кансорцыюм ЕўраБеларусь
  • Наш Дом
  • “Наша пакаленне” – арганізацыя пенсіянераў
  • Рух “За Свабоду”
  • Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў / Новая Еўропа
  • Цэнтр прававой трансфармацыі
  • Цэнтр сацыяльных інавацый
  • Belarus Watch (Літва/Беларусь)
  • “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Бельгія/Беларусь)

 

Партнёры кааліцыі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

  • Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва)
  • Беларускае Шуманаўскае Таварыства (Польшча)
  • Беларускі дом у Варшаве (Польшча)
  • Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных (Літва)
  • Вольная Беларусь (Польшча)
  • Трэці шлях (Эстонія)
  • Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча)
  • Нямецка-беларускае таварыства (Нямеччына)
  • Kultur Aktiv (Нямеччына)