У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

Падведзеныя вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой стыль». На ім кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» прадставіла намінацыю «Людзі і межы: ад падзеленай вёскі да падзеленай Еўропы».

Пераможцы конкурсу «Твой стыль»

Лепшым быў названы журналісцкі матэрыял Ганны Яшынай, прысвечаны праблеме людской мабільнасці, межаў і адносінаў паміж беларусамі і людзьмі па іншы бок мяжы. Ганна атрымала фірмовыя рэчы ад кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» з лагатыпам кампаніі, зробленыя адмыслова для конкурсу.

Таксама кампанія адзначыла артыкул Эміліі Комар пра ўражанні аўстрыйскага валанцёра ад Беларусі.