9 чэрвеня кіраўнік Беларусі ўхваліў указам праект міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эквадорам аб узаемнай адмене віз. Яно будзе асновай для правядзеньня перамоваў. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Праводзіць перамовы па праекце пагадненьня і падпісаць яго ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў (МЗС).
Між тым паводле афіцыйнага сайту беларускага МЗС, беларусы і так могуць трапіць у Эквадор бяз візы. Адзінае абмежаваньне – працягласьць знаходжаньня ў краіне не можа перавышаць 90 дзён.