Skip to main content
Украінцаў — у Еўропу, беларусаў — у рэжым чакання
снеж 22

Украінцаў — у Еўропу, беларусаў — у рэжым чакання

Еўрапейская камісія 18 снежня ўхваліла выкананне Ўкраінай патрабаванняў пляну дзеянняў у справе візавай лібэралізацыі. А вось дэклярацыі пра хуткае змякчэнне візавага рэжыму Евразвязу ў адносінах да Беларусі па-ранейшаму на стадыі «абмеркавання».

 

«Беручы пад увагу вынікі маніторынгу і справаздачнасці, якія праводзіліся пасля пачатку бязвізавага дыялогу ў кастрычніку 2008 году, Камісія лічыць, што Украіна датрымалася ўсіх крытэраў, вызначаных па чатырох блоках другой фазы Плану дзеянняў па лібэралізацыі візавага рэжыму», — гаворыцца ў высновах бязвізавай справаздачы Еўракамісіі.

Падкрэсліваецца, што прадстаўленне Ўкраіне бязвізавага рэжыму стала магчымым дзякуючы асаблівым палітычным адносінам Кіева і Брусэлю. Цяпер бакам застанецца вырашыць тэхнічныя моманты.

А вось дэклярацыі пра хуткае змякчэнне візавага рэжыму Еўразвязу ў адносінах да Беларусі па-ранейшаму на стадыі «абмеркавання».

Нагадаем, што 9 снежня дырэктар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд заявіў, што Беларусь і Еўразвяз падрыхтавалі да падпісання тэкст пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненне па рэадмісіі. Адзінае пытанне, якое ўсё яшчэ абмяркоўваецца, гэта тое, што дыпляматычныя пашпарты павінны адпавядаць патрабаванням бяспекі.

Аднак у МЗС Беларусі зазначаюць, што тэкст пакетнай дамоўленасьці ня так блізка да падпісаньня, як некаму падаецца. У прыватнасці, застаецца шэраг пытанняў у адносінах пагаднення аб рэадмісіі, якое ідзе пакетам з аблягчэннем візавага рэжыму. Так, не прадугледжаны пераходны перыяд для імплемэнтацыі палажэнняў пагаднення, а ён неабходны, бо няма дастатковай інфраструктуры для ўтрымання грамадзянаў трэціх краін, якія падлягаюць рэадмісіі.

Аўтар: Ігар Карней Svaboda.org