На іх думку, з-за складанасцяў з атрыманнем візаў у полькіх консульскіх пляцоўках у Беларусі Беласток штодня губляе 5-8 млн. даляраў, якія пакідалі б тут беларусы.
Сваю пазіцыю беластоцкія прадпрымальнікі агучылі на сустрэчы ў беластоцкай гандлёва-прамысловай палаце, на якой абмяркоўваліся пытанні эканамічнага супрацоўніцтва з нашай краінай. Удзел у сустрэчы бралі ўлады горада, а таксама генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч (на здымку зправа).
Як паведамляе «Еўрарадыё», сп. Хадкевіч у адказ адзначыў, што выдаваць беларусам больш візаў зараз немагчыма, паколькі беларускія ўлады не даюць дазволу на пашырэнне колькасці супрацоўнікаў польскіх дыпламатычных пляцовак у нашай краіне.
Польскі бок даўно дэкларуе гатоўнасць да спрашчэння візавага рэжыма з нашай краінай. У прыватнасці, з польскага боку ўжо даўно падпісаныя ўсе дакуманты, неабходныя для арганізацыі малога прыгранічнага руху.
У лістападзе пасол Польшчы ў Мінску Лешак Шарэпка заявіў, што Варшава гатовая пайсці на максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму і нават на адмену візаў для беларусаў. Неабходныя толькі адпаведныя крокі ў адказ з боку беларускага ўраду.
У мінулым годзе Польшча выдала беларусам каля 350 тыс. шэнгенскіх візаў. Сёлета будзе выдадзена каля 360 тыс. такіх візаў.
Па словах Анджэй Хадкевіча, консульства выдае штодня 800 візаў для бізнеса. Максімальна консульства можа выдаваць 110-120 тыс. візаў у год. Гэта і так складае 150% ад нормаў Еўразвязу па выдаванню візаў на чалавека, адзначыў дыпламат на сустрэчы ў Беластоку.
ТВОЙ СТЫЛЬ