У 2012 гадзе 614 беларусаў атрымалі 5-гадовыя польскія шэнгенскія візы (тыпу «С»). Амаль усе яны былі вададзеныя ў консульстве краіны ў Гродна. Агулам шматразовыя візы да два гады, паводле афіцыйнай статыстыкі польскага МЗС, беларусы атрымліваюць цяпер амаль гэтак сама рэгулярна, як і аднагадовыя.
Напрыклад, за першую палову 2013 году ў мінскім консульстве Польшчы было выдадзена болей за 26 тысячаў шматразовых візаў на 2 гады дзеяння. Гэта значыць, атрымальнікі такой візы могуць знаходзіцца ў Польшчы да 90 дзён у паўгода, і цягам двух гадоў не мяняць пашпартоў.
Пры гэтым каля 3 тысяч «шчасліўцаў» атрымалі ў Гродненскім консульстве за той жа перыяд 3-гадовыя візы. 140 займелі 4-гадовыя. У Мінску такіх было выдадзена толькі 287 і 22 адпаведна.
Паводле Візавага кодэксу ЕС, кожны беларус можа разлічваць на атрыманне шматразовай віза тэрмінам дзеяння да 5 гадоў. Для гэтага, аднак, трэба прадаставіць дакументы, якія гарантуюць неабходнасць вандровак цягам гэтага перыяду.
Статыстыка паводле Port Europa