Skip to main content
22 сакавіка ў Менску адбудзецца бязвізавы кватэрнік
сак 19

22 сакавіка ў Менску адбудзецца бязвізавы кватэрнік

 

У беларусаў слова «віза» выклікае супярэчлівыя эмоцыі. Некаторым відавочна, што візы — гэта сумна, а хтось пра іх ўвогуле нічога ня ведае. Кампанія «Без візы» дапаможа вам разабрацца з некаторымі пытаннямі, а таксама распавядзе, што вы можаце зрабіць для спрашчэння і адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Шэнгенскай зонай.

А каб вандроўка ў свет візаў не была такой сур’езнай, нам дапамогуць музыкі:

  • Юрась Ускоў (каверы).
  • Сяргей Башлыкевіч (Leibonik) — калягістарычныя нарысы, песні пра космас, бараду і піва.

Таксама вас чакаюць КОНКУРСЫ з розыгрышам бязвізавых саколак і магнітаў, фотаакцыя + смачная гарбата + пазітыўная атмасфера.

Уваход: што-небудзь да гарбаты.

Болей інфы і як трапіць: Сустрэча ў facebook і ў vk.