
Пытанні спрашчэння візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю былі абмеркаваныя на кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Чэхіі па консульскіх пытаннях у Празе 30 чэрвеня. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка, чэшскую — дырэктар дэпартамента консульскіх канцэпцый і методыкі МЗС Чэхіі Хана Фландарава. Асаблівая ўвага надавалася пытанням спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян, перамоваў па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцяў і рэадміссіі з Еўрапейскім саюзам. Бакі дамовіліся правесці наступны раўнд кансультацый у Мінску ў 2015 годзе. БелаПАН