Створаная грамадская кааліцыя, якая будзе змагацца за бязвізавы рух паміж Беларуссю і Шэнгенам
Шэраг вядомых беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў аб’ядналі свае намаганні ў межах кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”. Пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Саюзу, беларусы збіраюцца адстойваць ідэю бязвізавага руху паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі. “Увогуле, дыялог з еўрапейскімі калегамі па аблягчэнні міжчалавечых кантактаў і разбурэнні штучных бар’ераў мусілі б пачаць улады Беларусі, аднак паколькі яны яўна не спяшаюцца, за гэта даводзіцца брацца грамадзянскай супольнасці. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб падтрымаць гэтую амбіцыйную грамадскую ініцыятыву беларусаў”, […]