Skip to main content
Даклад еўрадэпутата па Беларусі: ЕС прапанавана ў аднабаковым парадку аблегчыць працэдуры выдачы віз
Май 21

Даклад еўрадэпутата па Беларусі: ЕС прапанавана ў аднабаковым парадку аблегчыць працэдуры выдачы віз

 

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента (ЕП) па Беларусі Юстас Палецкіс прапануе ў аднабаковым парадку аблегчыць працэдуры выдачы віз і знізіць іх кошт з цяперашніх 60 еўра да ўзроўню, прымальнага для беларускіх грамадзян. Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў дакладзе, які еўрадэпутат падрыхтаваў для Савета ЕС, Еўракамісіі і Службы знешніх дзеянняў, аб далейшай палітыцы Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.

Папярэдні варыянт даклада размешчаны на сайце Еўрапарламента і ў далейшым будзе разгледжаны на адной з сесій ЕП.

Беларускае МЗС выказала надзею на тое, што даклад еўрадэпутата Палецкіса па Беларусі дапаможа актывізаваць дыялог паміж Мінскам і Бруселем.

Паводле Наша Ніва