Напярэдадні саміту міністраў турызму краін Еўрапейскага саюзу ў Вільні Еўрапейская камісія пацвердзіла планы перагледзіць працэдуру ўезду ў Шэнгенскую зону, каб віза можна было атрымліваць лягчэй. ЕС жадае прыцягнуць болей турыстаў і пры гэтым захаваць уласную бяспеку на дастатковым узроўні.
17 кастрычніка ў Вільні праходзіць саміт міністраў турызму краін Еўрапейскага саюзу. У павестцы дня – пытанне аб пераглядзе Візавага кодэксу з мэтай спрашчэння працэдуры выдачы візаў. Паводле інфармацыі Еўрапейскай камісіі, абвешчанай напярэдадні сустрэчы, Кодэкс, які вызначае ўсе працэдуры выдачы візаў, мусіць быць перагледжаны ўжо да канца 2013 году.
Паводле розных падлікаў, ЕС штогод губляе 4.2 да 12.6 млрд. еўра з-за складаных працэдур выдачы візаў. Шмат хто з жадаючых паглядзець на Еўропу проста не трапляе туды з-за візавага заслону.
Таму міністры задумаліся аб спрашчэнні працэдураў атрымання візы. Аб канкрэтных зменах пакуль не паведамляецца. Вядома толькі, што папраўкі ў Візавы кодэкс ЕС будуць падрыхтаваныя да канца году.
Ул. інфармацыя