У прыватнасці, спрашчаюцца патрабаванні да афармлення дакументаў для некаторых катэгорый заяўнікаў, напрыклад, тэхнічнага персаналу, які суправаджае журналістаў, і кіроўцаў, якія перавозяць міжнародныя грузы.
Афармляць візы ў спрошчаным парадку змогуць таксама чальцы рэлігійных суполак, удзельнікі адукацыйных праграм, праграм абмену, праграм супрацоўніцтва, семінараў, курсаў, канферэнцый і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.