Глядзіце онлайн трансляцыю з круглага стала «Без візы»
2014, Чэрвень 26
26 чэрвеня ў Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны перамовам з ЕС. «Наша Ніва» вяла прамую трансляцыю падзеі. Сачыць за ёй таксама можна было ў Твітэры кампаніі «Без візы».
На круглым стале 26 чэрвеня прадстаўнікі экспертнай супольнасці, турыстычнай індустрыі, а таксама дыпламатычных місій абмеркавалі бягучы ход перамоваў паміж Беларуссю і ЕС, выгоды і супярэчнасці, што могуць паўстаць у выпадку падпісання пагаднення аб фасілітацыі, а таксама меркаваныя змены ў візавым заканадаўстве ЕС.
Удзельнікі:
- Андрэй Елісееў, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў. Тэма выступу: «Што прынясуць беларусам змены візавага заканадаўства ЕС»;
- Ірына Сушко, кіраўнік украінскай недзяржаўнай арганізацыі «Еўропа без бар’ераў». Тэма выступу: «Візавае спрашчэнне з ЕС: як гэта працуе на прыкладзе Украіны?»;
- Валянцін Цэхмейстэр, дырэктар Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый. Тэма выступу: «Спрашчэнне візавага рэжыму: чаканні турыстычнага сектару».