Да фотаакцыі кампаніі «Без візы» далучыліся музыкі вядомага беларускага гурта Akute.
Вакаліст Akute Стас Мытнік выказаў сваё стаўленне да візаў паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюзу:
«Я жадаю ўсім беларусам, каб мы нарэшце дачакаліся таго моманту, калі візы з Еўропай адменяць.
Вельмі важна даць людзям шанец з’ездзіць паглядзець свет. Таму што пасля першага наведвання іншых краін ўзнікае неймаверную жаданне з’ездзіць куды-небудзь яшчэ, нешта спазнаць. А калі ты доўга кудысьці не ездзіш, гэта жаданне астывае, і людзі працягваюць здавольвацца тым, што ёсць. Асабіста для мяне магчымасць у любы час паехаць кудысьці заўсёды была адным з прыярытэтных жаданняў. Цяпер у мяне такая магчымасць з’явілася, аднак для большасці людзей візы — гэта бар’еры, якія перашкаджаюць ажыццяўленню мараў».
Мэта фотаакцыі кампаніі «Без візы!» — праз здымкі прадэманстраваць стаўленне беларусаў да тэмы візавых абмежаванняў. З 2011 г. да паспелі акцыі далучыцца шэраг вядомых беларускіх музыкаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама болей за паўтысячы звычайных беларусаў.
Наста Васільчук