Гурт Clover Club: «Візы — гэта Сярэднявечча!»
Clover Club: І ў Антарктыду без візаў!
Музыкі гурту Clover Club — лепшага беларускага маладога бэнду паводле некаторых музычных прэмій — далучыліся да фотаакцыі кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» і распавялі, як ім перашкаджаюць візы.
Дзіму з Cover Club так усхвалявала візавая тэма, што ён напісаў нешта кшталту верша, прысвечанага праблеме:
Мы против виз в Европу!
И в Африку против виз!
В Азию отмените их к черту!
И в Антарктиду конечно без виз!
Пасля публічнага чытання твору, музыка дадаў:
«Візы — гэта састарэлае з’ява, гэта Сярэднявечча. Візы перашкаджаюць займацца самымі выдатнымі рэчамі, якія даступныя ўсім разумным істотам: падарожнічаць, бачыць свет і камунікаваць з людзьмі. Таму мы наракаем на іх прысутнасць і выступаем за іх адсутнасць», — апісаў уласнае бачанне праблемы Дзіма.
Мэта фотаакцыі кампаніі «Без візы!» — праз здымкі прадэманстраваць стаўленне беларусаў да тэмы візавых абмежаванняў. З 2011 г. да паспелі акцыі далучыцца шэраг вядомых беларускіх музыкаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама болей за паўтысячы звычайных беларусаў.