У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

На гэтай мапе пазначаныя ўсе раёны Беларусі, якія ўжо ўваходзяць (Беларусь-Латвія) ці могуць увайсці (Беларусь-Польшча, Беларусь-Літва) у зону Малога памежнага руху (МПР). Даведацца інфармацыю пра населеныя пункты, якія ўваходзяць у зону МПР, можна, клікнуўшы на адпаведны раён і націснуўшы “падрабязней”. Таксама на мапе пазначаная інфармацыя пра колькасць насельніцтва ў рэгіёнаў, якія трапляюць пад дзейнасць МПР.

Глядзець мапу на вялікім экране

Што такое Малы памежны рух?

Якія населеныя пункты ўваходзяць у зону Малога памежнага руху?

Чаму пагадненні аб Малым памежным руху дагэтуль не дзейнічаюць?

МПР у лічбах

  • 1.8 мільёны беларусаў тэарэтычна могуць скарыстацца МПР (Латвія – 80 тыс, Літва – 600 тыс, Польшча – 1,1 млн).
  • 23 раёны Беларусі цалкам або часткова ўваходзяць у зону малога памежнага руху.