Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ» Novisa.by сумесна са Студэнцкім саветам якасці адукацыі 18 лютага ладзіць круглы стол «Travel day. Сакрэты вучобы за мяжой і танных падарожжаў».
На круглым стале вы даведаецеся не толькі пра сакрэты ўдзелу ў міжнародных праектах і абменах, але і пачуеце карысныя парады ад вопытных вандроўніц. Калі ты хочаш паехаць на стажыроўку ў Прагу, ці жадаеш па абмене вучыцца ў Кітаі, але не ведаеш, куды звярнуцца — прыходзь на круглы стол, які дапаможа адказаць не толькі на гэтыя пытанні.
Круглы стол прысвечаны міжнародным адукацыйным праграмам, стажыроўкам і абменам паміж краінамі, конкурсам і праектах, у якіх могуць прымаць удзел не толькі студэнты беларускіх ВНУ, але і ўся моладзь краіны.
Гэтак жа на круглым стале можна будзе пачуць і пра сакрэты бюджэтных падарожжаў.
Спікеры падзеляцца досведам удзелу ў шматлікіх праграмах і раскажуць сваю гісторыю:
Любоў Каспяровіч. Падарожжа з дапамогай валанцёрства і адукацыйных праграм. Люба вучылася ў Германіі, стажыравалася ў Эстоніі, прымала ўдзел у адукацыйных курсах у Францыі, Германіі, Літве і Швецыі.
Яўгенія Ларыкава. Адукацыйныя і культурныя праекты для моладзі Беларусі.
Вольга Кастылюк. «Грошай няма, а я ў Парыжы». Вольга на аснове ўласнага досведу распавядзе пра сакрэты бюджэтных падарожжаў.
Гэтак жа ўсіх удзельнікаў чакаюць конкурсы і падарункі ад арганізатара мерапрыемства грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!».
Да хуткай сустрэчы на журфаку 18 лютага 2016 г.
Пачатак: а 17.00.
Аўдыторыя: 229.
Падрабязней пра мерапрыемства ў сустрэчы ў VK.
Аўтар: Анастасія Жухарава