Прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску ўжо распачало прыём дакументаў на шэнгенскія візы, калі галоўны пункт падарожжа — Польшча. Раней гэткую візу жыхары Віцебшчыны маглі атрымаць толькі ў Мінску.
Паводле Польскага радыё, прадстаўніком Польшчы ў візавых пытаннях латвійскае консульства ў Віцебску будзе на падставе пагаднення, падпісанага сёлета ў Рызе. На гэткі крок бакі пайшлі з прычыны вялікай колькасці запытаў на атрыманне візы ў Польшчу, што беларусы падаюць у дыпламатычныя пляцоўкі ў Мінску, Гродне ды Брэсце.
TUT.BY