У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

Žagarės vyšnių festivalis / Фестываль «Вішні жагарэ» запрашае беларусаў у Літвy і прапануе бясплатныя візы. Рэгіянальны фестываль «Žagarės vyšnių» праходзіць у маляўнічым мястэчку Жагарэ на поўначы Літвы ля мяжы з Латвіяй. Жагарэ  культурная сталіца Літвы-2015 і ў гэтым годзе фестываль «Вішні Жагарэ» пройдзе ў 11-ы раз: 912 ліпеня.

«Вішні Жагарэ»  гэта яркае свята ў сярэдзіне лета: кірмашы, конныя спаборніцтвы, выставы і культурныя традыцыі на фоне прыгожай прыроды і музыкі. Людзі прыязджаюць з усёй Літвы і суседніх краін, шчыра весяляцца і адпачываюць. Музычны хэдлайнер фестывалю SMOKIE  брытанская рок-легенда з сэрца 70-х, якая вядомая хітамі «What Can I Do», «Living Next Door to Alice (Who The F * ck Is Alice)» (іх канцэрт 10 ліпеня ў 22:10  00:00). Таксама выступяць літоўскія зоркі розных стыляў: Žalvarinis, Bix, Marijonas Mikutavičius, Žas.

Горад зяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэгіянальнага парку Жагарэ, і асноўная праграма фестывалю праходзіць на тэрыторыі цэнтральнай сядзібы парку. Рака Швэтэ дзеліць мястэчка на правабярэжны новы горад і левабярэжны Стары Жагарэ, які ахоўваецца дзяржавай як помнік урбаністыкі. Акрамя прыгожых краявідаў і прыроды, у Жагарэ могуць быць цікавымі графскі палац, стары млын, цэрквы, «каструлькін дом», а ў прыгарадзе даламітавы карер, горная града Ozas, вялікія курганы Žvelgaitis і Raktuvė, дзе крэпасці былі разбураны крыжакамі.

Спецпрапанова для жыхароў Беларусі: па квітку на фестываль бясплатная віза.

Жыхароў Беларусі запрашаюць ў падарожжа ў Літву  па білеце можна бясплатна атрымаць аднаразовую візу на 6 дзён (дні фестывалю + 2 дні на дарогу). Амбасада прымае гледачоў па папярэднім запісе на іх сайце, таму рэгістравацца трэба ўжо цяпер. Таксама можна падаваць дакументы ў адным з Візавых цэнтраў Літвы ў Мінску, Гомелі, Гродне, Брэсце (паслуга платная, але без чэргаў і папярэдняга запісу).

Апошні дзень падачы дакументаў 1 ліпеня. Дэталі пра візавую працэдуру глядзіце тут.

Кошт квітка для Беларусі: 550.000 беларускіх рублёў. Колькасць квіткоў абмежаваная.

Квіток ўключае паслугі кемпінга, паркінга і квіток наведвальніка парку Žagarė.

Квіткі ў Беларусі прадаюцца праз агента фестывалю:

Інфалінія: +375 29 76 130 13 (штодня з 10:00 да 20:00),

Дэталі пра квіткі тут.

Праграму фестывалю глядзіце на афіцыйным сайце.

Платформу для абмеркаванняў фестывальных пытанняў, адказы на самыя папулярныя пытанні і пошук спадарожнікаў для падарожжа ў Літву глядзіце ў суполцы.

Па матэрыялах Generation.by.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes:

© 2015 | Без візы!. Усе правы абароненыя.
vision by juodikis | formed in {codelab}