Skip to main content
Малога памежнага руху з Польшчай няма з-за «жорсткай антыбеларускай пазіцыі»
сак 21

Малога памежнага руху з Польшчай няма з-за «жорсткай антыбеларускай пазіцыі»

 

«Уступленне ў дзеянне дамовы аб спрошчаным перасячэнні мяжы паміж Беларуссю і Польшчай у бліжэйшы час не прадугледжваецца», — заявіў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Ён сказаў, што гэта звязана з той «жорсткай антыбеларускай пазіцыяй», якую займае ўрад Польшчы.

Што тычыцца спрошчанага перасячэння мяжы з дзвюма іншымі краінамі, а менавіта Латвіяй і Літвой, дык тут, паводле Андрэя Савіных, становішча такое: гэтая праграма працуе з Латвіяй, і цяпер беларускі бок хоча паглядзець, як дзейнічае гэтая дамова, паглядзець яе хібы, каб потым не паўтараць іх пры ўвядзенні аналагічнай дамовы з Літвой.

БелТА