Skip to main content
Моладзевыя арганізацыі ЕЗ патрабуюць адмены візаў для беларусаў
ліп 22

Моладзевыя арганізацыі ЕЗ патрабуюць адмены візаў для беларусаў

Найбуйнейшыя моладзевыя арганізацыі Еўропы запатрабавалі ад лідэраў ЕЗ узмацніць барацьбу з дыктатурай у Беларусі.

У сумеснай заяве, прынятай сёння, гаворыцца пра парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне.

Дакумент падпісалі найбуйнейшыя моладзевыя арганізацыі Еўропы:

  • «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» (JEF),
  • «Маладыя лібералы Еўропы» (LYMEC),
  • «Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты» (EDS)
  • «Еўрапейскі моладзевы форум»
  • «Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных» (FYEG)
  • «Міжнародная федэрацыя маладых лібералаў» (IFLRY)
  • «Міжнародны саюз маладых сацыялістаў» (IUSY)
  • «Моладзь Еўрапейскай народнай партыі» (YEPP)
  • «Маладыя еўрапейскія сацыялісты» (YES).

«Апошнія прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 19 снежня 2010 года, скончыліся масавымі арыштамі дэманстрантаў і лідэраў апазіцыі. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі падвергнуліся разгрому, быў абмежаваны доступ да шэрагу апазіцыйных сайтаў.

Мы асуджаем апошнюю дыктатуру Еўропы і хочам аказаць падтрымку прыгнечанаму беларускаму народу, які не мае нават элементарных чалавечых правоў, якія само сабой разумеюцца для еўрапейцаў. У прыватнасці, мы заяўляем аб нашай салідарнасці з маладымі людзьмі ў Беларусі, якія вядуць барацьбу за свае правы і пра тое, што яны могуць разлічваць на падтрымку з боку еўрапейскай моладзі ў гэтым», — гаворыцца ў заяве.

Моладзевыя арганізацыі Еўропы запатрабавалі адмены пакарання смерцю, свабоды СМІ, правядзення дэмакратычных выбараў у Беларусі і фарміравання дакладнай пазіцыі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да дыктатара.

Таксама ў заяве адзначаецца неабходнасць строгага выканання санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў. У першую чаргу, гэта, на думку аўтараў заявы, тычыцца візавых абмежаванняў і замарожвання актываў чыноўнікаў і алігархаў, якія падтрымліваюць дыктатара.

Разам з тым, моладзевыя арганізацыі Еўропы патрабуюць «працягнуць руку дапамогі тым беларусам, якія маюць патрэбу ў падтрымцы з боку ЕС». У прыватнасці, яны настойваюць на тым, каб маладым беларусам была прадастаўленая магчымасць свабодна ездзіць у Еўропу і сустракацца са сваімі аднагодкамі ў іншых краінах кантынента.

charter97.org