На гэтай мапе пазначаныя ўсе раёны Беларусі, якія ўжо ўваходзяць (Беларусь-Латвія) ці могуць увайсці (Беларусь-Польшча, Беларусь-Літва) у зону памежнага руху. Давецца інфармацыю пра населеныя пункты, якія ўваходзяць у зону МПР, можна, клікнуўшы на адпаведны раён і націснуўшы на “падрабязней”.
Глядзець мапу на вялікім экране
1. Што дае Малы памежны рух (МПР)
Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне.
Малы памежны рух многія эксперты называюць першым крокам на шляху да бязвізавай прасторы. У выпадку Беларусі памежны рух магчымы ў трох накірунках – Латвіі, Літвы і Польшчы.
2. Што такое памежная тэрыторыя?
Памежная тэрыторыя вызначаецца правілам, якое часам называюць “30 з плюсам”: любы населены пункт, частка якога знаходзіцца на адлегласці 30 кіламетраў ад мяжы, лічыцца памежным. Так, у зону ўваходзяць Гродна, Брэст, Вільня і іншыя гарады.
3. На каго разлічаны МПР?
Каб лічыцца жыхаром памежжа, трэба пражыць на памежнай тэрыторыі альбо 1 год (у выпадку з Латвіяй і Літвой), альбо 3 гады (у выпадку з Польшчай). Пасведчанне можа атрымаць любы жыхар памежжа, які дакументальна пацвердзіць неабходнасць часта наведваць памежную зону суседняй дзяржавы. Пасведчанне выдаецца тэрмінам ад 1 да 5 гадоў і каштуе 20 еўра.
4. Што прадстаўляе сабой МПР у Беларусі цяпер?
Яшчэ ў 2010 годзе Беларусь падпісала дамовы з урадамі Польшчы, Латвіі і Літвы аб правілах памежнага руху. Але міжнародныя пагадненні з Польшчай і Літвой да сённяшняга часу не ўступілі ў законную сілу.
Латвія
1 лютага 2012 года рух пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Латвіяй. За гэты час ім скарысталася больш за 6 тысяч чалавек. Асноўныя мэты везду ў памежжа суседняй дзяржавы – наведванне родных ці ўдзел у культурных мерапрыемствах.
Літва
Чакаецца, што наступны МПР запрацуе з Літвой. Літоўскі бок у 2011 годзе падпісаў усе неабходныя дакументы і чакае адпаведных крокаў ад Беларусі. 1 сакавіка 2012 Літва афіцыйна паведаміла Беларусі, што гатовая да старту малога памежнага руху. Беларускі бок не адрэагаваў на паведамленне.
Польшча
1 снежня 2010 года былі падпісаныя ўсе неабходныя дакументы для пачатку МПР паміж Беларуссю і Польшчай. На практыцы рух не працуе і дагэтуль. Беларускі бок звяртае ўвагу на “антыбеларускія настроі кіраўніцтва Польшчы”.
Падпісаць петыцыю з заклікам паскорыць увядзенне МПР з Польшчай
5. Ці працуе малы памежны рух у нашых краін-суседак?
Так. Украіна мае памежны рух з Польшчай, Славакіяй і Венгрыяй. Расія – з Нарвегіяй і Польшчай (Калінінградская вобласць).
6. МПР у лічбах
- 1.8 мільёнаў – столькі беларусаў тэарэтычна могуць скарыстацца МПР (Латвія – 80 тыс, Літва – 600 тыс, Польшча – 1,1 млн).
- 23 – столькі раёнаў Беларусі цалкам або часткова ўваходзяць у зону малога памежнага руху.
7. Дакументы, якія рэгулююць Малы памежны рух
Латвія
- Соглашение между РБ и Латвией об упрощенном порядке взаимных поездок жителей приграничных территорий
- Закон о Ратификации соглашения между РБ и Латвией об упрощённом порядке приграничного движения
Літва
- Закон о Ратификации соглашения между Беларусью и Литвой об упрощённом порядке приграничного движения
Польшча