Кароткае падсумаванне дакладу
Справаздача падрыхтавана ў рамках праекта PASOS (Асацыяцыі для Адкрытага Грамадства) Шлях да безвізавых падарожжаў паміж краінамі “Усходняга Партнёрства” і Еўрапейскім Саюзам. Праект падтрыманы Ініцыятывай рэфармавання Мясцовага Кіраўніцтва і Дзяржаўнай Службы (LGI), а таксама Фундацыяй Адкрытага Грамадства.
Падрыхтавана Дзянісам Мельянцовым (BISS)
У перыяд з 1996 па 2008 г. Еўрапейскі Саюз і Беларусь практычна не падтрымлівалі афіцыйных адносін. Асноўныя дакументы, якія маглі б рэгуляваць двухбаковыя ўзаемадачыненні паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю і дазволіць паўнавартасны ўдзел краіны ў Еўрапейскай палітыцы добрасуседства (ЕПД), не былі прыняты і ратыфікаваны з-за аўтарытарнага характару рэжыму прэзідента Аляксандра Лукашенкі. Ратыфікацыя Пагаднення аб парнёрстве і супрацоўніцтве (ПАС) была замарожана ў 1997 г. Такім чынам, для Беларусі няма Плана дзеянняў Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД), і краіна не можа карыстацца ўсімі перавагамі гэтай праграмы.
Дзякуючы паляпшэнню адносін паміж Беларуссю і ЕС у 2008 г. былі адноўнены кантакты на высокім дзяржаўным узроўні, і тэхнічнае супрацоўніцтва пачало рухацца наперад. У свеце гэтых палітычных зменаў, Еўрапейская камісія падрыхтавала Часовы супольны план дзеянняў (JIP), які мог замяніць традыцыйны План дзеянняў і акрэсліць шлях да рэформаў у эканамічнай, юрыдычнай, прававой галінах, сферы бяспекі ды інш. Аднак брутальны разгон мірнай дэманстрацыі ў дзень выбараў 19 снежня 2010 года і наступныя працэсы над удзельнікамі гэтай акцыі і кандытадамі ў прэзідэнты закрылі для беларускіх уладаў вакно магчымасцяў у адносінах з ЕС. Рада ЕС прыняла рашэнне пра аднаўленне забароны на ўезд для беларускіх чыноўнкаў і ўвяла кропкавыя санкцыі супраць Беларусі. Разам з гэтым Рада пагадзілася з неабходнасцю падтрымаць беларускае незалежнае грамадства і распачаць працэс спрашчэння атрымання шэнгенскіх візаў для беларусаў.
Хоць ЕС пакуль не пачаў афіцыйныя перамовы па пагадненнях па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадміссію, Мінск ужо некалькі разоў наведалі эскперты па ацэнцы тэхнічнай падрыхтаванасці краіны. 12 лістапада 2010 г. Еўрапейская камісія рэкамендавала Радзе ЕС дазволіць пачаць перамовы па пагадненнях па спрашчэнні візавага рэжыму па каротка-тэрміновых візах і рэадміссію паміж ЕС і Беларуссю.
Рэпрэсіі супраць апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў негатыўна паўплывалі на адносіны паміж ЕС і Беларуссю, але не закранулі планаў па перамовах па спрашчэнні візавага рэжыму. У высновах Рады ЕС ад 31 студзеня 2011 г., было дэкларавана жаданне, як мага хутчэй пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадміссіі. А 28 лютага Рада даручыла Еўракамісіі распачаць перамовы па заключэнні дамовы аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі. На сёняшні дзень перамовы яшчэ не пачаліся, але Еўракамісія ўжо падрыхтавала ліст да белларускага ўраду з запрашэннем да перамоваў.
Вынікі даследванняў паказваюць, што з’яўленне магчымасцей для беларусаў свабодна вандраваць у ЕС прывядзе да зменаў у светапоглядзе у бок еўрапейскага выбару. Асабліва гэта паспрыяе змене пазіцый людзей больш сталага веку, якія маюць адметныя кансерватыўныя ды анты-еўрапейскія настроі.
Калі дазволяць палітычныя ўмовы, спрашчэнне візавага рэжыму і рэадміссія паміж ЕС і Беларуссю могуць быць завершаныя цягам 1-1,5 гадоў. Перспектывы перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму залежаць ад вынікаў дыскусій унутры ЕС і адносін з Усходнімі суседзямі, але таксама ад зменаў у палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці ў Беларусі.
Калі браць пад увагу тэхнічны бок, можна казаць, што Беларусь гатовая да дыялогу па спрашчэнні візавага рэжыму і, нават, па яго адмене, нягледзячы на шматлікія недахопы. Краіна тэхнічна падрыхтавана каб пачаць выпускаць біаметрычныя пашпарты ў 2012 г. Пытанні выпуску падарожных дакументаў, індэнтыфікацыйных картак, памежнага каардынавання і аховы дадзеных таксама знаходзяцца ў распрацоўцы. Згодна ацэнцы Міжнароднай Арганізацыі па Міграцыі (МАМ), краіна – адзін з лідараў ў барацьбе з гандлем людзьмі, нягледзячы на сваю няпоўную адпаведнасць міжнародным стандартам. Урад прыкладае значныя намаганні ў гэтай галіне. Так былі разгорнутыя праграмы па Прадухіленні адмывання грошай/Барацьбе з фінансаваннем тэрарызму (AML/CFT). Прэзідэнтам была прынятая анты-карупцыйная праграма на 2007 – 2010 гг., але пакуль карупцыя ўсе яшчэ ўяўляе сур’ёзную пагрозу для нацыянальнай бяспекі. Аналіз паспяховасці імплементацыі рэкамендацый Групы краінаў супраць карупцыі (GRECO) пакуль немагчыма ажыццявіць, бо пагаденне пра імунітэты і прывілеі GRECO было падпісанае толькі ў 2010 г. Беларусь пакуль не супрацоўнічае з Еўраполам, але мае двухбаковыя пагадненні з асобнамі краінамі-сябрамі ЕС.
Чытаць справаздачу цалкам.