Наколькі ізаляваная Беларусь? - No VISA
849
post-template-default,single,single-post,postid-849,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.9,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.12,vc_responsive

Наколькі ізаляваная Беларусь?

У снежні 2007 г. шэраг краін «новай Еўропы», у тым ліку ўсе заходнія суседзі Беларусі, якія ўваходзяць у ЕС (Латвія, Літва, Польшча), увайшлі ў Шэнгенскую прастору. У выніку выезд грамадзян Беларусі ў ЕС стаў спалучацца з вялікімі цяжкасцямі: шматразова павялічыўся візавы збор, ўскладніліся працэдуры падачы візавых заяў. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да рэзкага скарачэння колькасці віз, выдадзеных консульствамі краін Шэнгена ў Беларусі ў 2008 г. Па сканчэнні некалькіх гадоў з часу пашырэння Шэнгенскай прасторы патрабуюць вывучэння наступныя пытанні: у якой ступені краіны ЕС пераадолелі дадзеныя негатыўныя візавыя наступствы і наколькі візавая палітыка ЕС спрыяе ізаляцыі беларускага грамадства.

У дадзенай рабоце даследуецца дынаміка змяненняў візавых паказчыкаў консульстваў краін Шэнгенскага пагаднення ў 2007-2011 гг.

Асноўныя высновы даследавання:

■ Рэзкі спад колькасці віз, якія выдаюцца грамадзянам Беларусі, пасля  ўваходжання Польшчы, Літвы і Латвіі ў Шэнгенскую зону ў канцы 2007 г. пераадолены. У выніку ўстойлівага павелічэння колькасці віз, якія выдаваліся консульствамі краін ЕС з 2008 г., у 2011 г. практычна дасягнуты ўзровень 2007 г.

■ Па шэрагу адносных візавых паказчыкаў краіны Шэнгена ў большай ступені адкрытыя для грамадзян Беларусі, чым для жыхароў іншых краін-удзельніц Усходняга партнёрства (УП) (Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова, Украіна) і Расіі. З пераходам Сербіі і Македоніі ў шэраг краін, грамадзяне якіх не маюць патрэбы ў візах для кароткатэрміновых візітаў у краіны Шэнгена, Беларусь з 2010 г. выйшла на першае месца ў свеце па колькасці атрыманых шэнгенскіх віз у разліку на душу насельніцтва.

У параўнанні з краінамі УП і Расіяй Беларусь лідзіруе па наступных параметрах ў прапорцыі на душу насельніцтва:
• агульная колькасць кароткатэрміновых шэнгенскіх віз;
• шматразовыя шэнгенскія візы;
• лік нацыянальных доўгатэрміновых віз (катэгорыя D).

■ Візавыя паказчыкі паляпшаюцца не толькі ў колькасным, але і ў якасным плане: у 2010 – 2011 гг. доля адмоваў паменшылася, а доля выдачы шматразовых шэнгенскіх віз ўзрасла практычна па ўсім консульствам  краін Шэнгена. Па ўсіх паказчыках ўпэўнена лідзіруюць літоўскія і польскія консульствы, што сведчыць пра ўплыў палітычных установак урадаў гэтых дзяржаў на дзейнасць сваіх консульскіх устаноў.

■ Адсотак адмоваў у шэнгенскіх візах у консульствах краін ЕС на тэрыторыі Беларусі надзвычай малы ў рэгіянальным вымярэнні і з’яўляецца адным з найменшых у свеце. У 2011 г. сярод краін, якія не ўваходзяць у шэнгенскую прастору і маюць на сваёй тэрыторыі хоць бы два консульствы краін ЕС, доля адмоваў была меншай толькі ў дзвюх дзяржавах – Амане і Трынідадзе і Табага.
Чытаць поўны тэкст даследавання на рускай мове «Аналіз консульскай статыстыкі краін Шэнгенскага пагаднення ў 2007-2011 гг».

BISS