Skip to main content
Спрашчэнне візавага рэжыму Беларусь-ЕС: што перашкаджае і з кім працаваць
снеж 09

Спрашчэнне візавага рэжыму Беларусь-ЕС: што перашкаджае і з кім працаваць

У сферы спрашчэння візавага рэжыму з ЕС Беларусь з’яўляецца самай  адсталай краінай “Усходняга партнёрства”. Вядома, што Азербайджан і  Арменія пачалі перамовы па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавага  рэжыма, а Грузія, Малдова і Украіна —  дыялог па ўвядзенні бязвізавага  рэжыму з ЕС. У выпадку прамаруджвання дзейнасці ў гэтым напрамку  Беларусь рызыкуе стаць безнадзейным аўтсайдарам сярод краін “УП” і Расіі  ў сферы візавых адносін з ЕС.

Вядома, што свабоднае перамяшчэнне ў еўрапейскія краіны —  адзін з  самых чаканых беларусамі вынікаў супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Між тым у  выніку праведзенага даследаванне можна зрабіць наступныя высновы.

  • Спрашчэнне      візавага рэжыму з Беларуссю, у тым ліку ў плане  скарачэння альбо адмены      візавых збораў, у аднабаковым парадку з  боку ЕС не рэалістычнае па шэрагу      прававых і палітычных прычынаў. У  сувязі з гэтым лабісцкія намаганні      грамадзянскай супольнасці  павінны быць пераарыентаваныя на працу з      беларускімі ўладамі, ад  палітычнай волі якіх залежыць актывізацыя работы      па спрашчэнні  візавага рэжыму з ЕС.
  • Спрашчэнні      ў выглядзе выключэнняў з палажэнняў Візавага кодэкса  ЕС для шырокай      катэгорыі грамадзян магчымыя толькі ў выпадку  заключэння Пагаднення аб      спрошчаным візавым рэжыме з ЕС і  пагадненняў аб малым памежным руху з      суседнімі краінамі ЕС (толькі  для жыхароў памежжа). Беларусь зацягвае      пачатак перамоваў па першым  і не запускае Пагаднення аб МПР з Польшчай і      Літвой з палітычных  прычынаў.
  • Палажэнні      Пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме, акрамя  памяншэння візавага збору,      толькі ў нязначнай ступені палягчаюць  візавыя працэдуры. Асноўнае значэнне      дадзенага Пагаднення  заключаецца ў прававой магчымасці пачаць дыялог па      пытанні  ўвядзення бязвізавага рэжыму з ЕС.

Цалкам тэкст даследавання чытайце ў фармаце pdf

BISS