Калі жыхары памежжа змогуць ездзіць у Еўрасаюз без віз? - No VISA
538
post-template-default,single,single-post,postid-538,single-format-standard,ajax_fade,page_not_loaded,,select-theme-ver-1.9,smooth_scroll,wpb-js-composer js-comp-ver-4.12,vc_responsive

Калі жыхары памежжа змогуць ездзіць у Еўрасаюз без віз?

Калі жыхары памежжа змогуць ездзіць у Еўрасаюз без віз?

На днях старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі ахарактарызаваў сітуацыю вакол спрошчанага памежнага руху паміж Беларуссю і краінамі-суседзямі, што ўваходзяць ў Еўрасаюз і Шэнгенскую зону. З яго слоў, Беларусь будзе гатовая да рэалізацыі пагаднення з Літвой і Латвіяй пасля 1 ліпеня, а вось з Польшчай «вырашэнне пытання запавольваецца». TUT.BY спрабаваў высветліць, хто, чаму і як запавольвае запуск спрошчанага руху для памежжа, і калі ён стане магчымым.

Пагадненне па спрошчаным памежным руху дае права сталым жыхарам 50-кіламетровай зоны на безвізавы рух праз мяжу і знаходжанне на памежнай тэрыторыі іншай дзяржавы з адмысловым дазволам. Плануецца, што тэрмін дзеяння такога пропуску складзе ад 1 да 5 год, а яго кошт – 20 еўра, пры ўмове, што знаходжанне за мяжой не будзе перавышаць 90 дзён на пряцягу паўгода.

Пасля падпісання двухбаковага пагаднення, яго павінны ратыфікаваць парламенты абедзвюх краін з наступным подпісам кіраўнікоў дзяржаў. Напрыканцы МЗС дзвюх краін  мусяць абмяняцца паведамляльнымі нотамі, і дакумент уступіць у сілу праз 30 дзён пасля апошняй з іх.

Літва

Перамовы па падпісанні пагаднення па спрошчаным памежным руху паміж Беларуссю і Літвой цягнуліся два гады. Чакалася, што дакумент падпішуць у 2009 г., падчас візіта ў Літву прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі. Аднак, па інфармацыі літоўскага боку, усяго за некалькі гадзін да яго прыезду беларускі бок заявіў пра негатоўнасць падпісаць пагадненне, бо «не была завершана працэдура міжведамственнай каардынацыі ў Беларусі». Пазней з’явілася інфармацыя, што прычынай стала ўключэнне ў памежную паласу «спрэчных гарадоў»: Вільні і Алітуса з літоўскага боку, а таксама Ашмян і Смаргоні  – з беларускага.

Праз некаторы час на паверхні паказаўся яшчэ адзін «стрымліваючы» фактар. Беларускі бок, настойваў на тым, каб літоўскія грамадзяне, якія будуць наведваць Беларусь  з «памежным» пропускам, праходзілі абавязковую рэгістрацыю, як і ўсе іншыя замежнікі. Літоўцы былі катэгарычна супарць. У выніку беларускае МЗС пайшло на саступкі, і прэзідэнты абедзвюх краін падпісалі Пагадненне пра парадак узаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы падчас візіту Далі Грыбаўскайтэ ў Мінск 20 кастрычніка 2010 г.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала пагадненне 22 снежня, праз тры дні пасля прэзідэнцкіх выбараў. Аднак падзеі 19 снежня, калі ўлады Беларусі жорстка разагналі шматтысячны мітынг апазіцыі ў Мінску з далейшымі арыштамі соцень чалавек, у тым ліку і кандыдатаў у прэзідэнты, аўтаматычна знялі «памежнае пытанне» з літоўскай павесткі дня.

1 чэрвеня Камітэт па замежных справах парламента Літвы падтрымаў праект закона «Па ратыфікацыі пагаднення паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь пра парадак перамяшчэння праз мяжу для жыхароў памежных тэрыторый Літвы і Беларусі». (novisa.by)

Чакаецца, што падпісаннае пагаднення закране да паўтара мільёна чалавек у 50-кіламетровай паласе з кожнага боку мяжы, у тым ліку жыхароў Паставаў, Браслава, Астраўца і Ашмян, а таксма Вільні і Друскінінкая.

Польшча

Яшчэ 12 лютага 2010 г. міністры замежных спраў дзвюх краін Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі падпісалі Дамову пра памежнае супрацоўніцтва, згодна з якой жыхары памежных тэрыторый абедзвюх краін могуць перасякаць мяжу без віз. З беларускга боку на памежнай тэрыторыі знаходзяцца Гродна, Брэст, Пружаны, Высокае, з польскага – Бяла-Падляска.

Цікава, што калі па пагадненні з Літвой для атрымання спецдазволу дастаткова пражываць у памежнай паласе год, дык з Польшай – не менш як тры гады. Адзначым таксама, што палякі прынялі ўмову беларусаў, якою не прынялі літоўцы: усе грамадзяне з памежнымі прапускамі будуць абавзянаы рэгістравацца па прыездзе на тэрыторыю суседняй дзяржавы.

Польскі сейм ратыфікаваў пагадненне пра малы памежны рух роўна год таму. У чэрвені 2010 г. яго падпісаў цяперашні прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

«Усе дакументы з нашага боку былі ратыфікаваныя і падпісаныя, усе ўнутрыдзяржаўныя парцэдуры завершаны», – пацвердзіў першы сакратар польскай дыпмісіі ў Мінску Павел Марчук.

Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала міжурадавую дамову з Польшчай толькі 11 лістапада мінулага году. Аднак Аляксандр Лукашэнка да гэтага часу яе не зацвердзіў. І гэта пры тым, што намміністра замежных спраў Валеры Варанецкі разлічваў, што краіны змогуць распачаць рэалізацыю дамовы ў пачатку 2011 г., а старшыня Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МВД Аляксей Бягун казаў пра сакавік-ліпень 2011 г.

20 ліпеня падчас наведвання горада Кузніца Беластокская каля мяжы з Беларуссю прэзідэнт Польшчы адзначыў, што мяжа з нашай краінай – адзіныя дзялянка ўсходнепольскай мяжы, дзе не функцыянуе малы памежны рух. На думку Браніслава Камароўскага, цяперашняя пазіцыя беларускага кіраўніцтва сведчыць пра тое, што такі рух і не будзе функцыянаваць. «На нашу думку, беларускія ўлады ў гэтым плане дзейнічаюць як супраць інтарэсаў сваіх уласных грамадзян, так і супраць інтарэсаў сваіх землякоў па гэты бок мяжы», – адзначыў польскі лідэр.

Прадстаўнік амбасады Польшчы ў Беларусі  Павел Марчук падкрэслівае, што Варашава «зрабіла ўсё, што было ў яе сілах»  для палёгкі візавага рэжыму з Беларуссю. Ён нагадаў пра адмену з 1 студзеня платы для беларусаў за нацыянальныя візы. «Такім чынам, згодна новаму візаваму кодэксу Шэнгенскага пагаднення, мы адкрылі магчымасць для большай колькасці грамадзян Беларусі вольна вандраваць па краінах Еўрасаюзу». Аднак за ўсёй пазітыўнасцю гэтага кроку патрабаванні на атрыманне нацыянальных польскіх віз засталіся нязменнымі. «Не трэба забывацца, што гаворка ідзе пра памежны рух з краінамі-сябрамі ЕС і Шэнгенскай зоны, якія маюць агульныя правілы і патрабаванні.

Латвія

Найменш праблемная сітуацыя склалася адносна падпісання дамовы па спрошчаным памежным руху паміж Беларуссю і Латвіяй, з якой мяжа ў нас найменш працяглая. Латвійскі бок завяршыў ратыфікацыю яшчэ ў лістападзе. Беларусь пакуль што ратыфікавала дакумент на ўзроўні парламента.  На чарзе – подпіс прэзідэнта. Па прыблізных ацэнках, спрашчэнне візавага рэжыму закране каля мільёна жыхароў беларуска-латвійскага памежжа. У спіс населеных пунктаў, на каторыя распаўсюджваецца дзеянне пагаднення, з беларускага боку ўваходзяць Браслаў, Верхнедзвінск, Міёры, з Латвіскага – Даугаупіўс, Дагда, Зілупэ і Краслава.

Кастусь Лашкевіч

Пераклад і дапаўненні – novisa.by

tut.by