Skip to main content
Калькулятар адпачынку — 2011: колькі каштуюць туры на папулярныя курорты?
снеж 01

Калькулятар адпачынку — 2011: колькі каштуюць туры на папулярныя курорты?

Лічыцца, што ў ліпені на большасці курортаў наступае «самы» сезон, які падымае кошт адпачынку на 10–20%. Аднак калькулятар адпачынку паказвае, што цэны на некаторых кірунках не толькі не выраслі, але і нават крыху зменшыліся.
Умовы: сям’я з трох чалавек (двое дарослых плюс 10-гадовае дзіця), 10 дзён адпачынку, гатэль 3 зоркі, харчаванне — пажадана сняданак-вячэра, вылет з Мінска. Час адпачынку — пачатак ліпеня. Падкрэсліваем, выніковая сума — гэта кошт на


Балгарыя (вылет 5 ліпеня)

Напрыклад, гатэль Koral 3*, курорт — Сазопаль
Турпакет на траіх (авіяпералёт + гатэль з харчаваннем): 1150 еўра
Віза: 60 еўра для дарослага, 35 еўра для дзіцяці ад 6 да 12 гадоў (60×2 +35 = 155)
Медстрахоўка: каля 15 еўра на траіх
Дадаткова — абеды (20–30 еўра на траіх), аплата лежакоў і парасонаў на пляжы — каля 10–15 еўра ў дзень на траіх
Разам: на паездку ў Балгарыю вам спатрэбіцца не менш за 1620 еўра.

 

Грэцыя (вылет 4 ліпеня)
Напрыклад, Limas Hotel 3*, курорт — востраў Крыт
Турпакет на траіх (авіяпералёт + гатэль з харчаваннем): 1660 еўра
Віза: 80 еўра для дарослага, дзіцяці да 12 гадоў — бясплатна
Заўвага: часцей за ўсё грэцкая віза адкрываецца ў Маскве. Кошт разам з афармленнем дакументаў складае 80–90 еўра (у залежнасці ад тураператара) для дарослага, 30 еўра — для дзіцяці да 12 гадоў.
Медстрахоўка: каля 15 еўра на траіх
Дадаткова — абеды (30–40 еўра на траіх), аплата лежакоў і парасонаў на пляжы — каля 10–15 еўра ў дзень на траіх
Разам: на паездку ў Грэцыю збірайце як мінімум 2235 еўра

 

Іспанія (вылет 9 ліпеня)
Напрыклад, Mar Ski 3*, курорт — Коста Брава
Заўвага: палётная праграма ў Іспанію з Мінска разлічаная на туры працягласцю 7 або 14 дзён. Дадзены варыянт пралічаны на тыдзень адпачынку — затое не з паўпансіёнам, а паўнавартаснымі сняданкамі, абедамі і вячэрамі.
Турпакет на траіх (авіяпералёт + гатэль з 3-разовым сілкаваннем): 1530 еўра
Віза: 80 еўра для дарослага, 50 еўра — для дзіцяці ад 6 да 12 гадоў
Заўвага: у кошт уваходзіць афармленне дакументаў, бо расійскія тураператары адкрываюць візы праз Маскву.
Медcтрахоўка: каля 15 еўра на траіх
Дадаткова — аплата лежакоў і парасонаў на пляжы (дарэчы, гэты гатэль размешчаны на першай лініі) — каля 15–20 еўра ў дзень на траіх
Разам: збірацца на адпачынак у Іспанію варта, калі ў вас ёсць 1860 еўра

 

Турцыя (вылет 3 ліпеня)
Grand Troyka Hotel 3*, рэгіён — Аланья
Заўвага: для Турцыі трошкі змененыя ўмовы. Вядома, ехаць у Турцыю і не ўзяць «усё ўключана» — крыху дзіўна. Таму поўны all inclusive, а значыць, мінімум дадатковых выдаткаў на харчаванне!
Турпакет на траіх (пералёт + гатэль з харчаваннем): 1890 даляраў
Віза: 20 даляраў на чалавека (20×3 = 60)
Медстрахоўка: каля 15 даляраў на траіх
Разам: правесці адпачынак у Турцыі можна, назбіраўшы як мінімум 1965 даляраў

Чарнагорыя (вылет 6 ліпеня)

Напрыклад, Nada Villa, курорт — Будва
Заўвага: 90% прапановаў ад беларускіх турфірмаў складаюць не гатэлі, а вілы. Сілкаванне на чарнагорскіх вілах часцей за ўсё адсутнічае, затое нумары абсталяваныя міні-кухнямі.
Турпакет на траіх (пералёт + віла без харчавання): 1705 еўра
Віза: для беларусаў пакуль не патрэбная
Медстрахоўка: каля 15 еўра на траіх
Дадаткова — аплата харчавання (сняданак у нумары + абед і вячэра ў кавярні на траіх абыдзецца ў 30–40 еўра ў дзень). Аплата лежакоў і парасонаў на пляжы — каля 10 еўра ў дзень на траіх.
Разам: пакаваць чамаданы ў Чарнагорыю можна смела, калі з сабой ёсць 2120 еўра

Украіна (выезд 3 ліпеня)

Напрыклад, база адпачынку «Ніка», курорт — Затока (Адэская вобласць)
Зноў абраны гатэль, апісанне якога падыходзіць пад звычайную «троечку». У нумарах гэтага гатэля, размешчанага проста на беразе мора (!), ёсць кандыцыянер, тэлевізар і халадзільнік. Да таго ж, усіх гасцей «Нікі» забяспечваюць сняданкамі, абедамі і вячэрамі.
Турпакет на траіх (праезд аўтобусам + гатэль + 3-х разавае сілкаванне): 910 даляраў
Віза: адсутнічае Медстрахоўка: каля 10 даляраў на траіх
Разам: на адпачынак ва Украіне вам спатрэбіцца 920 даляраў
P. S. Кошт тураў у дадзеныя гатэлі ў розных туркампаніях можа адрознівацца ад названых.
У выніковай суме не ўлічваліся купля сувеніраў, экскурсіі і іншыя адпачынкавыя радасці.

Каця Апарына