Утульная кватэра, мяккая канапа, смачная гарбата і… цікавыя візавыя гісторыі. У апошнюю сераду чэрвеня па ініцыятыве актывістаў кампаніі кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» у Брэсце адбыўся першы ў гісторыі Беларусі бязвізавы кватэрнік. Дванаццаць маладых берасцейцаў паглядзелі займальныя фільмы аб чужых візавых гісторыях і падзяліліся сваімі.
Абмеркаваць сітуацыю вакол віз удзельнікі сустрэчы змаглі падчас дэбатаў аб спрашчэнні і далейшым скасаванні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Зрэшты, на апошняе не згадзіўся ніводны з удзельнікаў сустрэчы. А адзін маладых чалавек увогуле заявіў, што беларусы яшчэ не гатовыя да поўнай адмены візы.
Нягледзячы на гэта, маладыя берасцейцы выразілі салідарнасць з тым, што візы павінныя афармляцца прасцей, танней і хутчэй.