Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў. Набор будзе доўжыцца да 1 лістападу 2012 г.
Далучыўшыся да грамадскай кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!»:
- ты болей даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены;
- сустрэнеш аднадумцаў і сяброў;
- набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях;
- зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 1 лістапада 2012 г. запоўніць анкету.
Праграма навучання ўключае:
- навучанне ў рамках аднадзённых трэнінгаў у розных гарадах Беларусі (папярэдне снежань 2012 — люты 2013 гг);
- удзел у семінарах для валанцёраў у Літве (вясна 2013 г., Вільня)
Патрабаванні да ўдзельнікаў: — быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі; — мець жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці; — і трохі вольнага часу.
Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па эл. пошце да 20.11.2012. Дэдлайн падачы заявак — 01.11.2012.
Дадатковыя пытанні накіроўвайце на [email protected]
Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут:
novisa.by Старонка ў Facebook Старонка ў VK